Информация об изменениях в платформе и прикладных решениях на нашем официальном телеграм канале. Подписывайтесь!

Бізнэс-планаванне для сельскагаспадарчага прадпрыемства

Практыка паказвае, што ва ўмовах рынкавай эканомікі без адпаведнай самаацэнкі, прагназавання і планавання дзейнасці вельмі рызыкоўна пачынаць альбо весці якую-небудзь справу ў сельскай гаспадарцы: складаць дамовы, браць грошы ў крэдыт, закладваць маёмасць і да т.п.

Прагназаванне і планаванне сваёй дзейнасці сельскагаспадарчыя арганізацыі пачынаюць з распрацоўкі бізнэс-плана – стандартнага дакумента для большасці краінаў з рынкавай эканомікай.

Бізнэс-план развіцця ўяўляе сабою комплексны план развіцця арганізацыі і служыць поруч са справаздачнымі фінансавымі дакументамі галоўным дакументам вытворчай дзейнасці. Найважнаю рысаю бізнэс-плана развіцця з'яўляецца дакладнасць колькасных паказнікаў і змястоўнае, якаснае абгрунтаванне кожнай часткі плана. Асноўная мэта складання бізнэс-плана развіцця палягае ў тым, каб найбольш поўна адлюстраваць карціну сацыяльна-эканамічнага становішча арганізацыі і магчымасцяў яе развіцця.

УП "ГІВЦ Мінсельгасхарча" па замове Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь стварыў праграмны комплекс, прызначаны для аўтаматызацыі распрацоўкі бізнэс-плана развіцця сельскагаспадарчай арганізацыі «НІВА: Бізнэс-план».

Праграмны комплекс «НІВА: Бізнэс-план» прызначаны для:

  • Аўтаматызацыі працэсу, складання Бізнэс-плана развіцця сельскагаспадарчай арганізацыі.
  • Узаемаўвязвання вытворчых праграмаў: Раслінаводства, Жывёлагадоўля і Вытворчасць.
  • Колькаснага і якаснага абгрунтавання кожнай часткі плана.
  • Ацэнкі эфектыўнасці працы сельскагаспадарчай арганізацыі.

Асноўныя фунцыі праграмнага комплексу «НІВА: Бізнэс-план»:

  • Забеспячэнне тэхніка-эканамічнага абгрунтавання, дзе выкладаюцца ідэі бізнэсу і вызначаецца патрэба рэсурсаў і належнае іх размеркаванне, вызначаюцца слабыя месцы для скарачэння магчымых рызык і няпэўнасцяў.
  • З'яўляецца прыладаю кіравання і кіраўніцтвам для рэалізацыі задуманага, а таксама крытэрам, па якім будзе дадзена ацэнка працы па яго выкананні.
  • З'яўляецца прыладаю для забеспячэння фінансавання дадзенага праекта развіцця сельскагаспадарчай арганізацыі.

Перавагі праграмнага комплексу «НІВА: Бізнэс-план»:

  • Аўтаматычны разлік паказнікаў Бізнэс-плана. Для гэтага дастаткова ўвесці першасныя дадзеныя і адзін раз запоўніць даведнікі нарматываў, што склаліся і ўстаноўлены ў дадзенай гаспадарцы, увесці альбо змяніць даведкавую інфармацыю, якая абнаўляецца перыядычна, адзін раз на год (некалькі гадоў). Прытым, гэта не азначае, што трэба ўводзіць, напрыклад, новы прэйскурант, тэхналагічную карту і г.д. наноў, дастаткова проста зрабіць копію дадзенага дакумента, і ўжо там, пры патрэбе змяніць састарэлую інфармацыю.
  • Наяўнасць Тэхналагічнай карты з пералікам працаў, якія трэба выканаць для гадоўлі культуры ў аптымальныя (азначаныя) тэрміны. Аўтаматычны разлік выдаткаў на гаруча-змазвальныя матэрыялы і заработную плату па кожнай працы, зыходзячы з нарматываў працоўных рэсурсаў, і расход гаруча-змазвальных матэрыялаў, зацверджаны ў кожнай гаспадарцы. Праграмны комплекс пастаўляецца з прыкладным пералікам працаў і нарматываў, указаных для сілавых машынаў і механізмаў са зборніка «Тыпавыя нормы выпрацоўкі і расходу паліва на механізаваныя палявыя працы ў сельскай гаспадарцы», распрацаваным супрацоўнікамі Установы «Рэспубліканскі нарматыўна-даследчы цэнтр» Мінсельгасхарча РБ.

  • Магчымасць складання Бізнэс-плана на кожны наступны год, не з «чыстага аркуша», а маючы ўжо дадзеныя з мінулага перыяду (так незавершаная вытворчасць мінулага года, гэта пачатак вытворчасці на бягучы год), дастаткова указаць нумар папярэдняй вытворчай праграмы. Прытым варта адзначыць, што дадзены праграмны прадукт не абмяжоўвае гаспадарку ў колькасці ствараных варыянтаў Бізнэс-плана на адзін і той жа перыяд часу. Што дае шырокае поле дзейнасці ў складанні розных варыянтаў планавання працы гаспадаркі.
  • Наяўнасць поўнага камплекта друкаваных формаў усіх дакументаў, што значна палягчае дакументазварот у гаспадарцы і паданне справаздачнасці ў вышэйшыя органы.

  • Магчымасць не толькі планавання вытворчай дзейнасці гаспадаркі, але і стварэнне яе рэальнай карціны. Гэта здзяйсняецца шляхам стварэння копіі-дубліката ўжо зацверджанага Бізнэс-плана, і карэктаванні інфармацыі на аснове ўжо наяўных фактычных дадзеных. Такім чынам, маючы на руках два Бізнэс-планы на адзін і той жа перыяд часу, спланаваны і фактычны, можна цалкам ацаніць працу гаспадаркі. Што дае добры грунт для далейшага планавання і функцыянавання дадзенай гаспадаркі.
  • Зручны інтэрфейс, дазваляе ў найкароткія тэрміны засвоіць праграмны комплекс.

Такім чынам, аўтаматызацыя Бізнэс-планавання ў сельскагаспадарчых арганізацыях з'яўляецца вельмі важным момантам, што дазваляе не толькі спланаваць усе выдаткі і прыбыткі будучага перыяду, але і адлюстраваць агульную карціну эфектыўнасці працы прадпрыемства. Што дае добры грунт для яго развіцця надалей.

Праграмны комплекс «НІВА: Бізнэс-план» на сённяшні дзень з'яўляецца адзіным у Рэспубліцы Беларусь тыражыруемым галіновым вырашэннем па аўтаматызацыі распрацоўкі Бізнэс-плана сельскагаспадарчых арганізацыяў.