contact Belorusian English Russian


О компанииПартнерыВакансииСотрудникиСтудия .by designО компании
ПродуктыПродуктыАнжеликаАнжелика БухгалтерСекрет АнжеликиЗарплата АнжеликиСредства АнжеликиМеню АнжеликиАренда АнжеликиДоговор АнжеликиСовет АнжеликиДекларация АнжеликиАнжелика ДиректорХранитель АнжеликиДемо-версииУстановкаДемо-версииПрессаПочтаНовостиПрессаСсылкиВопросМатериалы
Скачать документацию
Сакрэт Анжэлікі дазваляе арганізаваць работу аддалёных офісаў (складоў)

Новая ўтыліта, якая дазваляе арганізаваць сінхранізацыю й рэплікацыю баз дадзеных праграмы "Сакрэт Анжэлікі". Зараз ёсць магчымасць сумеснай працы з адной базай з некалькіх офісаў не звязаных сеткай. Для настройкі праграмы неабходна здейсніць наступныя крокі:
  • Адзін з кампутараў выбіраецца галоўным. Як правіла -- гэта кампутар у цэнтральным офісе. На ім інсталюецца праграма "Сакрэт Анжэлікі". Увага: пры ўстаноўцы праграмы неабходна выбраць "Выборочную установку" і ўключыць сцяжок "Удалённые склады" (глядзі фрагмэнт).

  • На галоўным кампутары вызываецца акно настройкі офісаў (Мэню: "Настройка" -> "Настройка удалённых офисов..."). У ім запаўняецца сьпіс офісаў кампаніі. Адзін з іх азначаецца галоўным. Далей запаўняецца сьпіс складоў і гандлёвых кропак. Афармляецца прыход тавараў.

  • На галоўным кампутары робіцца архіў базы дадзеных. Ва ў ўдалённых офісах інсталюецца праграма "Сакрэт Анжэлікі". Разгортваецца база дадзеных з архіўнай копіі, зробленай на галоўным кампутары. Далей, трэба зайсці ў мэню "Настройка" -> "Настройка удалённых офисов..." і выбраць са сьпісу патрэбны офіс. Націснуць кнопку "Установить".

  • Далей можна працаваць з праграмай як ва ў галоўным, так і ва ў аддаленых офісах. Абмежаваньні наступныя: толькі на кампутары ў галоўным офісе можна зьмяняць сьпіс складоў і гандлевых кропак, і толькі ва ў галоўным офісе можна афармляць прыход тавараў.

  • Для сінхранізацыі дадзеных неабходна: на кожным з аддаленых офісаў вызваць каманду "Настройка" -> "Подготовка данных в головной офис...". У выніку, на кожным аддаленым кампутары будзе створаны спецыяльны архіўны файл, які ўтрымлівае толькі канкрэтныя зьмяненьні, зробленыя ў гэтым офісе.

  • Файлы са зьмяненьнямі дастаўляюцца ў галоўны офіс. На дыскетах, праз мадэм, альбо іншым чынам.

  • У галоўным офісе вызываецца каманда "Настройка" -> "Консолидация данных из удалённых офисов...". Для архіўнага файла з кожнага аддаленага офісу.

  • Апошні крок, гэта архівіраваньне базы на галоўным кампутары, дастаўка яе ў кожны з аддаленых офісаў і распакоўка. Пасля гэтага на кожным з кампутараў будзе знаходзіцца адноўленная база, якая ўтрымлівае ўсе зьмяненьні, якія былі зроблены ў кожным з аддаленых і ў галоўным офісе.

Кошт утыліты складае 50 даляраў для існуючых карыстальнікаў. Для новых кліентаў неабходна таксама набыць саму праграму "Сакрэт Анжэлікі".