Каб правесці дэнамінацыю неабходна скапіраваць праграму denomin.exe ў каталёг,
дзе ўстаноўлена праграма "Сакрэт Анжэлікі" (звычайна гэта: c:\goldsoft\invent). Праграму
denomin.exe можна
скачаць з нашага сайту,
яна знаходзіцца ва ўстаноўцы праграмы
"Сакрэт Анжэлікі".
Далей, трэба запусціць праграму. На экране адкрыецца наступнае акно з парамэтрамі дэнамінацыі:
Далей, неабходна выканаць наступную паслядоўнасць крокаў:
-
Выбраць, з выпадаючага сьпісу назву кампаніі, дадзеныя якой будуць прадэнамініраваны.
Калі кампаній некалькі, то каб прадэнамініраваць усе дадзеныя неабходна
паслядоўна выканаць працэдуру для кожнай кампаніі.
-
Адзначыць з дапамогай сцяжкоў якія кошты будуць дэнамініраваныя.
-
Указаць дату, да якой будуць дэнамініраваны дакументы.
-
Указаць каэфіціэнт дэнамінацыі (г. зн. у колькі разоў будуць паменшаныя кошты).
-
Праставіць акругленьне для кожнага з наступных коштаў: Уліковы кошт, Адпускны кошт, Кошт
па дакументу. 0 -- азначае адсутнасць акругленьня, 1 -- акругляць да рублёў, 1000 -- да тысячаў і г.д.
-
Апошнім пунктам трэба ўказаць: ствараць копію дадзеных да дэнамінацыі, ці не. Калі
паставіць сцяжок, то будзе створана новая фірма, куды будут скапіраваныя дадзеныя да
дэнамінацыі.
-
Можна пачынаць дэнамінацыю. Для гэтага трэба націснуць кнопку Выканаць (Выполніть).
Пад час працы будуць адноўленыя ўсе дакументы па руху тавараў і ўказаныя кошты
будуць дэнамініраваныя на ўведзены каэфіцыент.