contact Belorusian English Russian

О компанииПартнерыВакансииСотрудникиСтудия веб-дизайна .by designО компании
ПродуктыПродуктыАнжеликаАнжелика БухгалтерСекрет АнжеликиЗарплата АнжеликиСредства АнжеликиМеню АнжеликиАренда АнжеликиДоговор АнжеликиСовет АнжеликиДекларация АнжеликиАнжелика ДиректорХранитель АнжеликиДемо-версииУстановкаДемо-версииПрессаПочтаНовостиПрессаСсылкиВопросМатериалы


-

Першая праграма з беларускамоўным інтэрфэйсам

Бізнэс Беларусь 2000 Калі-небудзь гэта павінна было адбыцца. Беларускае адраджэньне пранікае ва ўсе большую колькасць сфэраў жыццядзейнасці і кампутары тут ня выключэньне. Мы ўжо прызвычаліся да такой з'явы як беларускамоўны Internet зараз дайшла справа і да беларускамоўных праграм.

Гэта стала магчымым дзякуючы намаганьням кампаніі Golden Software, разам з СП "Белфакта" стварыўшым электронны каталёг прадпремстваў "Бізнэс Беларусь 2000", што стаў першым масавым праграмным прадуктам з беларускамоўным інтэрфэйсам. Больш падраязна чытайце ў матэрыялы...

Кампанія Golden Software добра вядома як вытворца і прадавец тыражнага праграмнага забеспячэньня. У прыватнасці, шырокую вядомасць набыў комплекс праграм "Анжэліка", прызначаны для аўтаматызацыі бухуліку і эканамічнай дзейнасці прадпрыемства. Але гэта толькі адзіны бок дзейнасці кампаніі. Так, Golden Software займаецца стварэньнем праграмнага забеспячэньня па замове іншых кампаній. Адным з найбольш паспяховых праектаў у гэтай галіне стала стварэньне сумесна з СП "Белфакта" каталёгу прадпрыемстваў рэспублікі на кампакт-дыске, што мае назву "Бізнэс Беларусь".

Бізнэс Беларусь 2000 Каталёг "Бізнэс Беларусь 2000" ужо трэці запар, створаны кампаніяй Golden Software. Ён утрымлівае інфармацыю пра 44 000 фірм і ўстаноў Рэспублікі Беларусь. Інфармацыя збіраецца СП "Белфакта" і аднаўляецца адзін раз на год.

Кожны запіс з базы дадзеных утрымлівае наступную інфармацыю:

  • назва кампаніі
  • адрас офісу
  • сьпіс кантактных тэлефонаў
  • тэкставая інфармацыя
  • графічная рэкляма, альбо відыё-кліп
  • гандлёвыя маркі

Бізнэс Беларусь 2000 Уся інфармацыя падзелена на тэматычныя рубрыкі кшталту: "Офісныя прылады", "Навучальныя установы", "Газэты і часопісы" і г.д.

Праграма дазваляе шукаць кампаніі па любым параметры, альбо адмысловай іх камбінацыі.

Акрамя гэтага "Бізнэс Беларусь 2000" дазваляе друкаваць сьпісы арганізацый і наклейкі на капэрты, што дазваляе правадзіць паштовыя рэклямныя рассылкі.

Усе вышэй азначаныя магчымасці прысутнічалі і ў папярэдніх выпусках, што былі ў 98 і 99 гадах. Каталёг 2000-га году мае некалькі новых функцыяў, што робяць яго амаль што па-за канкурэнцыяй на мясцовым рынку.

Па-першае, ён дазваляе карыстальніку абраць мову інтэрфэйсу: беларускую, расейскую альбо ангельскую. Нажаль, гэта не датычыць дадзеных, якія пастаўляюцца толькі на расейскай мове.

Па-другое, зараз каталёг утрымлівае мапу гораду Менску. Цяпер можна адразу пабачыць знаходжаньне офісу кампаніі на мапе, спланаваць найбольш зручны маршрут руху.

Па-трэцяе, каталёг інтэграваны з Internet-ам і дазваляе адразу пераходзіць па спасылцы на сайт кампаніі, альбо адаслаць электроннае пісьмо.

Бізнэс Беларусь 2000 Каталёг "Бізнэс-Беларусь 2000" выйдзе ў свет напрыканцы бягучага году на кампакт-дыске агульным накладам больш за 3000 асобнікаў. Больш падрабязную інфармацыю, а таксама набыць дыск можна звярнуўшыся ў СП "Белфакта".

Калі Вы жадаеце сустрэцца, альбо атрымаць інфармацыю ад стваральнікаў праграмы, то звяртайцеся на Golden Software.

Спадзяемся, што гэта толькі пачатак і надалей мы будзем бачыць усё болей і болей беларускамоўных праграмаў.