contact Belorusian English Russian

О компанииПартнерыВакансииСотрудникиСтудия .by designО компании
ПродуктыПродуктыАнжеликаАнжелика БухгалтерСекрет АнжеликиЗарплата АнжеликиСредства АнжеликиМеню АнжеликиАренда АнжеликиДоговор АнжеликиСовет АнжеликиДекларация АнжеликиАнжелика ДиректорХранитель АнжеликиДемо-версииУстановкаДемо-версииПрессаПочтаНовостиПрессаСсылкиВопросМатериалы

Кампанія Golden Software на выставе TIBO 2000.

Кампанія Golden Software добра вядома айчынным карыстальнікам персанальных кампутараў. Дзякуючы намаганням піратаў нелегальная копія праграмы “Анжэліка” прысутнічае на кожным трэцім, калі не на кожным другім кампутары ў рэспубліцы. Але ж, дастасаванне для друку плацёжных дакументаў – не адзіны прадукт кампаніі. На маючай адбыцца з 4 па 7 красавіка ў павільёне былой ВДНГ выставе TIBO можна будзе азнаёміцца з сучаснымі рашэннямі для аўтаматызацыі гандлю, грамхарчу, будаўніцтва, вытворчасці і іншых галінаў гаспадаркі. На выставе будуць таксама прадстаўленыя новыя вэрсіі праграмаў комлексу “Анжэліка” адаптаваных да новага падатку на даданую вартасць (ПДВ) і новых форм бугалтарскай справаздачнасці. Тут трэба заўважыць, што кампанія Golden Software з’яўляецца ці не адзіным айчынным распрацоўшчыкам праграмнага абсталявання, што дазваляе адлюстроўваць змяненні заканадаўства ў самыя сціслыя тэрміны. Гэта падцвердзілася на пачатку гэтага году, калі карыстальнікі кампаніі Golden Software атрымалі змянені ў праграмных прадуктах на месяц-два раней чым карыстальнікі іншых кампаній.

Акрамя эканамічных праграмаў на выставе будуць прэзентаваныя распрацоўкі ў галіне Internet, вэб-сайты створаныя студыяй вэб-дызайну, сістэма аптымізацыі руху транспарту ў гарадскіх умовах, праграма ўліку тэлефонных званкоў і кіравання стасункамі з кліентамі. На прэсавай канферэнцыі прысвечанай TIBO 2000 была зроблена інтрыгуючая заява, што Golden Software пачала распрацоўку праграмнага абсталяваньня для аперацыйнай сістэмы Linux.

Кожнаму наведвальніку стэнду Б-10 кампанія Golden Software гарантуе філіжанку араматнай кавы. Так што прыходзьце, не пашкадуеце!

Андрей Киреев