Уважаемые дамы и господа!
От всей души поздравляем вас с наступающим Новым годом и Рождеством Христовым!
Желаем здоровья, радости, успеха и процветания Вашему бизнесу! Пусть в новом году вам сопутствует удача и сбудутся все ваши желания!
Калядная прапанова зьніжак ад кампаніі Golden Software
"Нам далі параду набыць айчынную праграму для бухгальтэрыі. Дзе яе можна знайсці? Колькі каштуе праграма "Анжэліка"? На адно
працоўнае месца і для сяці. А зьніжкі ў Вас ёсць?", -- пытаюцца новыя кліенты, бальшыня з якіх карыстальнікі піратскіх копіяў
праграмаў "Анжэліка". Ну вось, "піраты" і будучыя карыстальнікі "Анжэлікі", Вы дачакаліся!
З 10 снежня 2001 году кампанія Golden Software, айчынны распрацоўшчык сучасных бухгальтарскіх праграмаў "Анжэліка", падрыхтавала Калядную праграму зьніжак. Зьніжкі прасціраюцца на сецявыя вэрсіі праграмаў "Анжэліка". Тэрмін дзеяння Каляднай праграмы абмежаваны з 10 снежня 2001 году па 15 студзеня 2002 году. Пад час дзеяння зьніжак кошт сецявой вэрсіі (да 3-х працоўных месцаў) праграмы "Анжэліка-Бухгальтар" складзе 382 000 беларускіх рублеў, што на 46 000 рублеў меней за звычайныя кошты.
Дадзеная маркетынгавая праграма накіраваная на падвышэньне продажу сецявых вэрсіяў праграмаў "Анжэліка" і зьмяньшэньне адсотка
піратскіх копіяў на рынку.
"Калядны перыяд -- ёсць найлепшым для аўтаматызацыі бухуліку, альбо пераходу на новую праграму. Прадпрыемствы маюць магчымасць набыць праграмовае абсталяваньне па зьніжаных коштах, а бухгальтары -- пачаць улік на кампутары з пачатку году, калі выдаткі на перанос дадзеных найменшыя", -- адзначыў Віктар Падмаска, кіраўнік аддзелу маркетынгу і ПР кампаніі Golden Software. Прайс-аркуш з Каляднымі зьніжкамі можна скачаць з сайту кампаніі www.gsbelarus.com. Там жа можна знайсці і скачаць дэманстрацыйныя вэрсіі праграмаў «Анжэліка – друк плацежных дакументаў», «Анжэліка-Бухгальтар», «Сакрэт Анжэлікі», «Сродкі Анжэлікі» і «Заробак Анжэлікі».
Новая рубрыка на сайце Golden Software
Першы матэрыял -- "Настройкі праграмы Сакрэт Анжэлікі" -- можна прачытаць ужо зараз.
|
Дата
|
Новае ў праграмах
|
Праграма
|
|
29.12.2001г.
|
||
|
14.12.2001г.
|
||
|
12.12.2001г.
|
||
|
|
![]()
Перыядычнасць рассылкі: адзін раз на два тыдні. Вы можаце ў любы момант адпадпісацца ад рассылкі навінаў.
Падпіска на навіны
Аддалёныя офісы і склады
Адчынена прадстаўніцтва ў Гародні
Наш прайс-лист
Адчынілася студыя .by design
Матэрыял пра Delphi5.
Herbarium- інфармацыйная сістэма для ўліку і мапіраваньня батанічных калекцыяў Эўропы.
Цудоўная схема праезду да нашага офісу.
Предлагаем разместить ссылку на наш сайт.
Зазірніце на беларускую старонку.
