contact Belorusian English Russian
Дата абнаўлення 24.03.2000

О компанииПартнерыВакансииСотрудникиСтудия веб-дизайна .by designО компании
ПродуктыПродуктыАнжеликаАнжелика БухгалтерСекрет АнжеликиЗарплата АнжеликиСредства АнжеликиМеню АнжеликиАренда АнжеликиДоговор АнжеликиСовет АнжеликиДекларация АнжеликиАнжелика ДиректорХранитель АнжеликиДемо-версииУстановкаДемо-версииПрессаПочтаНовостиПрессаСсылкиВопросМатериалы


Rambler's Top100
МОГИЛЕВРЕСУРСЫ Компьютерные Вести On-line Art mission Белорусский рейтинг Top 100 09.OPEN.BY
дзед ТАЛАШ - першы беларускi партал & каталёг
-

Дзень Волі, 25 сакавіка 2000г.
Шаноўныя суайчыньнікі! Віншуем Вас з Днём Волі!

25 сакавіка 1918 года была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка. Нашым народам быў абраны шлях да незалежнасці, да шчасьлівага, самастойнага і заможнага жыцьця. З тых часоў Дзень Волі (дзень абвяшчэньня БНР) самае сьветлае і жаданае сьвята для ўсіх беларусаў.

Сёньня нам спрабуюць забараніць сьвяткаваньне гэтага дня. Нас прымушаюць забыцца на сваю гісторыю, зрабіцца манкуртамі, "Іванамі, не помняшчымі сваего радства", але гэта ня пройдзе. Мы ніколі ня здрадзім сваім продкам, мы ніколі ня здрадзім сваёй краіне, мы не забудземся на волю! Мы будзем змагацца!
Збор для сьвяточнага шэсця й мітынгу, як заўсёды, пад Дзядзькай Якубам а 12-й гадзіне ў суботу. Будзьма разам і мы пераможам!

Прэс-канферэнцыя, прысьвечаная TIBO 2000
У аўторак, 21-га сакавіка, у нацыянальным прэс-цэнтры адбылася прэс-канферэнцыя прысьвечаная маючай адбыцца з 4 па 7 красавіка выставе інфармацыйных тэхналёгій TIBO 2000 і заплянаванаму ў яе рамках кангрэсу.

Прысутнічалі, акрамя арганізатараў, адказныя асобы з міністэрства сувязі, прадстаўнікі РА Белтэлекам, СП БелСел і кампаніі Golden Software.

У выставачным бізнэсе Рэспублікі Беларусь склалася цікавая сітуацыя. У траўні мінулага году шмат кампутарных фірм адмовіліся ад удзелу ў выставе TIBO. Афіцыйна, гэта было матывана тым, што выстава адбываецца напярэдадні "мёртвага" сэзону і укладаць грошы ня мае сэнсу. Па неафіцыйных звестках кампаніі ўдзельнікі былі незадаволеныя высокімі коштамі на выставачныя плошчы, якія сягалі 200-300 даляраў за кв. метар. Як вынік, кампутарныя кампаніі аб'ядналіся ў нейкага кшталту "прафсаюз" які меўся наладзіць увосень альтэрнатыўную выставу (і гэта ў дадатак да добра вядомага "Сучаснага Офісу і Банку"). Выставу наладзілі пад назовам InfoBel. Арганізатарам было ІП "Гладыюс", да гэтуль вядомае як арганізатар Менскага Аўтамабільнага Салёну. Было 20 удзельнікаў (калі не лічыць стэнды сродкаў масавай інфармацыі, якія ўдзельнічалі "на халяву", г.зн. за інфармацыйнае спонсарства). Софт прадстаўляў адзін толькі ТопСофт са сваёй "Галяктыкай". Карацей, выстава правалілася. Як нам стала вядома, ў гэтым годзе InfoBel'у ўжо не будзе, ці калі будзе, дык пры іншых арганізатарах.

Але ж, у чужым агародзе маліна заўсёды саладзейшая. І на прыбыткі ад кампутарнай выставы паквапілася яшчэ і адміністрацыя ўсюдыіснага прэзідэнта, пры непасрэдным удзеле якой, той жа восеньню, была заарганізавана выстава "Пэрспектыўныя тэхналёгіі". Удзельнікаў было ня шмат, наведвальнікаў яшчэ меней і тыя з большага -- студэнты, хаця шуму ў прэсе нарабілі. Наконт апошняга ўсё проста: за лепшы матэрыял арганізатары выстаўлялі тэлевізар. Вось журналісты і стараліся.

І, як завяршальная кропка, напрыканцы лістапада адбыўся "Сучасны Офіс і Банк", які з-за папярэдніх выставаў страціў і ўдзельнікаў і наведвальнікаў. Гэтая выстава, што мае васьмігадовую гісторыю, хутчэй за ўсё сканае і ўжо гэтай восеньню мы болей не пабачым у мэтро знаёмых фіялетавых улётак. Нажаль.

Як вынік, усе незадаволеныя: арганізатары падлічваюць страты, удзельнікі шкадуюць марнатраўна патрачанага часу, а наведвальнікі так і не змаглі азнаёміцца з сучаснымі тэхналёгіямі. Адзіны, хто выйграў у гэтай сітуацыі -- гэта кампанія "Тэхніка і Камунікацыі" і яе выстава TIBO. Бо гэтай вясной усе маюць намер адыграцца. Ад гэтуль і колькасць удзельнікаў, і рэкордная плошча.

На TIBO кампанія Golden Software будзе прэзентаваць комплекс праграм для аўтаматызацыі гандлёвай дзейнасці. Будзе прадэманстравана работа праграмы з касавымі POS тэрміналамі, сканэрамі штрых кодаў і друкаркамі наклеек. Акрамя гэтага можна будзе азнаёміцца з апошнімі змяненьнямі ў праграмах комплексу "Анжэліка", рэалізацыяй у іх новага ПДВ.

Студыя .by design прэзентуе свае распрацоўкі ў галіне электроннай камерцыі, а таксама арганізуе выставу сваіх прац, што былі выкананыя цягам апошніх месяцаў.

Дызайнэры падрыхтавалі нам нешта новенькае. Як нам стала вядома стэнд кампаніі будзе чорнага колеру. Ці будуць нанятыя чорнаскурыя мэнэджэры каб не сапсаваць агульнай карціны -- пра гэта нам нічога не вядома. Так што прыходзьце -- бузе цікава.



Golden Software на CeBIT 2000
Кампанія Golden Software брала ўдзел у буйнейшай сусветнай выставе інфармацыйных тэхналёгій CeBIT 2000, што мелася ў г. Гановеры, Германія з 24 лютага па 1 сакавіка.

Мэтай удзелу было: прадэманстраваць уласныя прадукты, тэхналёгіі і паслугі; знайсці партнэра для прасоўваньня ўласных прадуктаў на заходніх рынках, а таксама знайсці стратэгічнага партнэра для сумеснай распрацоўкі праграмовых комплексаў кіраваньня рэсурсамі прадпрыемства і мэнэджмэнту сувязей з кліентамі.

У рубрыцы Матэрыялы Вы можаце азнаёміцца з артыкулам Андрэя Кірэева, прысвечанага гэтай падзее.

Новости:

- -

Поиск
Введите строку для поиска, и вам будут предоставлены все документы нашего сервера, содержащие эти слова. Документы упорядочены в порядке соответствия результатов поиска запросу.
Запрос:

     строгий поиск(с языком запросов)