|
|
Дата абнаўлення 20.02.2001
|
|
|
Новы метадычны дапаможнік "Тэхналёгіі аўтаматызаванай апрацоўкі ўлікова-аналітычнай інфармацыі"
Але, як той казаў, на лаўца і зьвер бяжыць. І вось днямі да нас у офіс прынеслі стос сьвежых, толькі што аддрукаваных, метадычак з Беларускага Дзяржаўнага Ўніверсітэту Эканомікі. Дапаможнік пад назвай "Тэхналёгіі аўтаматызаванай апрацоўкі ўлікова-аналітычнай інфармацыі" прызначаны для студэнтаў спецыяльнасці Э.01.07.00 "Бугалтарскі улік, аналіз і аўдыт" спецыялізацыі Э.01.07.02 "Улік, аналіз і аўдыт у АПК". Аўтар працы: Прохарава Тацьцяна Ўладзімераўна, выкладчык вышэйзгаданай вучэбнай установы.
На 62-х старонках разглядаюцца пытаньні арганізаці ўліку на прадпрыемстве
з выкарыстаньнем комплексу праграмаў
"Анжэліка".
Кожны падзел
акрамя тэарэтычнай часткі мае дадатак з практыкаваньнямі. Кніга багата
ілюстравана. Акрамя ўласна мэтадычнай часткі дапаможнік мае невялікі
Найбольшая частка накладу пайшла ў бібліятэку ўніверсітэту, а таксама засталася на катэдры "Бугалтарскага ўліку, аналізу й аудыту ў АПК". Жадаючыя могуць набыць дапаможнік у офісе кампаніі, альбо атрымаць мэтадычку ў электронным выглядзе з нашага сайту. Пакуль файл яшчэ не выкладзены, але хутка будзе. Дык заходзьма да нас часьцей! Windows XP
Вытворчасьць праграмовага абсталяваньня ўсё болей набывае рысы
індустрыі масавага спажываньня, пераймаючы ўсе ейныя мэтады.
Напрыклад, як прымусіць пакупніка набыць новы імбрык, калі ў яго ўжо
ёсьць адзін, а тэхналёгія нагрэву вады электрычнасцьцю нязьменная вось ужо гадоў з трыццаць? Правільна,
трэ' зьмяніць дызайн і праз рэкляму давесьці, што імбрыкі старога дызайну
нічога ня вартыя, а новага -- якраз тое, што мусіць абавязкова набыць кожны
паспаліты пакупнік.
Што на наш погляд, дык з усіх аперацыйных сістэмаў ад мікрасофту вартыя ўвагі былі (і ёсьць) Вокны НТ 4.0, і мабыць Вокны2000 (але, на конт апошняй стоадсоткавай упэўненасьці няма, бо занадта мала пагуляліся мы з гэтай цацкай, каб вывучыць яе ўсю). Культура
І на заканчэньне крыху з прыгожага. Прапануем вам працу беларускай мастачкі Ірыны Батаковай пад назвай "Кошык з ракавінкамі".
|
|
Новости: Падпіска на навіны Аддалёныя офісы і склады Адчынена прадстаўніцтва ў Гародні Наш прайс-лист Адчынілася студыя .by design Матэрыял пра Delphi5. Материал, посвященный проблеме автоматизации на торговых предприятиях от Александра Назаренко. Цудоўная схема праезду да нашага офісу. Предлагаем разместить ссылку на наш сайт. Зазірніце на беларускую старонку. |
|
Введите строку для поиска, и вам будут предоставлены все документы нашего сервера, содержащие эти слова. Документы упорядочены в порядке соответствия результатов поиска запросу.
|
|
|
Партнеры|
Сотрудники|
О компании|
Продукты|
Установка|
Демо-версии|
Новости Вопрос-Ответ| Почта| Материалы| Home Copyright © Golden Software 1998-2001 год. All rights reserved. email для контактов support@gsbelarus.com |