|
|
Дата абнаўлення 20.02.2000
|
|
|
Golden Software на CeBit 2000
Кампанія Golden Software возьме ўдзел у выставе CeBit 2000, што
мае быць з 24 лютага па 1 сакавіка ў нямецкім горадзе Гановеры.
Наш стэнд нумар C66 у павільёне 005.
Новыя падаткі
Паўтары месяцы бугальтары ўсёй краіны літаральна стаялі на вушох
намагаючыся неяк прыстасаваць улік пад новы ПДВ і вось, табе бабця, і
Юр'еў дзень... З 15-га лютага зьмяніліся і ўсе астатнія падаткі. Заўважце
за 5 дзен да здачы справаздачаў і за тадзень да тэрміну сплаты.
І каму гэнае патрэбна? Наведвайце наш сайт, бо хутка мы зьмесцім
аднаўленьні праграмаў і новыя формы справаздачаў (калі яны будуць
зацьверджаныя, бо зараз падатковая кажа: выкарыстоўвайце старыя).
А потым будзе новая форма балансу ды штогадовых справаздачаў... Карацей заставайцеся разам!
Падаходны і прадпрымальнікі...
Страйк прыватных прадпрымальнікаў, які скончыўся раней планаванага тэрміну
даў вынік. Са скрыпам, але ж Лукашэнка падпісаў указ аб адмене спагнаньня
ПДВ з прыватных прадпрымальнікаў. Наступная мэта -- адмена цмокаўскіх штрафаў.
Там дзе раней было ад 2 да 5 (не гадоў :), а мінімальных) зараз: ад 20 да 50.
Добра, што не страляюць на месцы...
Компания Golden Software
сообщает номера версий программных продуктов, полностью готовых к работе в 2000 году и учитывающих новое законодательство:
Внимание!
Номер версии можно узнать при загрузке программы или в пункте меню Справка.
Пользователям старших версий необходимо обратиться в офис компании по телефонам
(017) 283-69-63, 283-69-62
или получить новые версии программ на сайте компании.
Жадаеце першымі даведвацца пра зьмяненьні ў праграмах?
Сёння, калі заканадаўства зьмяняецца ледзьве не штомінутна вельмі
важна атрымліваць самую апошнюю інфармацыю пра праграмныя прадукты
кампаніі Golden Software. Калі ласка,
падпішыцеся на нашыя навіны,
і Вы будзеце першымі атрымоўваць іх на сваю паштовую скрыню.
Усе праграмы фаміліі Анжэліка можна
скачаць з нашага сайту.
Адзінае пажаданьне: пакідайце свае зваротныя рэквізіты каб мы маглі трымаць Вас
інфармаванымі пра апошнія рэлізы і выпраўленьні памылак.
Народны Альбом у Інтэрнэце і... Менску
Зрэшты, адбылася даўгачаканая падзея -- пачаў працаваць сайт, прысвечаны
значнай падзеі ў найноўшай гісторыі беларускага адраджэньня -- праекту
Народны Альбом. Сайт утрымлівае якмага шмат матэрыялу аб п'есе: тэксты,
музыку, саму п'есу, сьпіс актораў, водгукі гледачоў. Раім наведаць
http://na.home.by
Таму ж, каму адное віртуальнасці надаецца замала выдаўся выдатны шанец
наведаць жывы канцэрт, што адбудзецца 26-га лютага ў КЗ "Менск". Квіткі амаль што
ўсе распроданыя, але 'шчэ можна набыць. Сьпяшайцеся!
Сьведчаньні пра генацыд расейцаў у дачыненьні да мірнага
насельнцтва Чачэніі
Тое, што робяць зараз расейцы ў незалежнай Чачэніі іншай назвай, як
фашызм і назваць нельга. Спаленыя вёскі, згвалчаныя дзяўчынкі,
растрэлы і пыткі мірных жыхароў. Пра ўсё можна даведацца з незалежнага
сайту Чачэніі па адрасе http://www.kavkaz.org
Марш свабоды 2
15 сакавіка ў Менску пройдзе другі Марш Свабоды. Першы, як вядома, адбыўся
17 кастрычніка мінулага году і сабраў каля 50 тысячаў чалавек. Будзьма разам
і мы пераможам!
|
|
Новости: Падпіска на навіны Аддалёныя офісы і склады Адчынена прадстаўніцтва ў Гародні Наш прайс-лист Адчынілася студыя .by design Матэрыял пра Delphi5. Материал, посвященный проблеме автоматизации на торговых предприятиях от Александра Назаренко. Цудоўная схема праезду да нашага офісу. Предлагаем разместить ссылку на наш сайт. Зазірніце на беларускую старонку. |
|
Введите строку для поиска, и вам будут предоставлены все документы нашего сервера, содержащие эти слова. Документы упорядочены в порядке соответствия результатов поиска запросу.
|
|
|
Партнеры|
Сотрудники|
О компании|
Продукты|
Установка|
Демо-версии|
Новости Вопрос-Ответ| Почта| Материалы| Home Copyright © Golden Software 1998-2001 год. All rights reserved. email для контактов support@gsbelarus.com |