contact Belorusian English Russian
Дата абнаўлення 09.04.2000

О компанииПартнерыВакансииСотрудникиСтудия веб-дизайна .by designО компании
ПродуктыПродуктыАнжеликаАнжелика БухгалтерСекрет АнжеликиЗарплата АнжеликиСредства АнжеликиМеню АнжеликиАренда АнжеликиДоговор АнжеликиСовет АнжеликиДекларация АнжеликиАнжелика ДиректорХранитель АнжеликиДемо-версииУстановкаДемо-версииПрессаПочтаНовостиПрессаСсылкиВопросМатериалы


Rambler's Top100
МОГИЛЕВРЕСУРСЫ Компьютерные Вести On-line Art mission Белорусский рейтинг Top 100 09.OPEN.BY
дзед ТАЛАШ - першы беларускi партал & каталёг
-

Выстава TIBO 2000
Галоўнай падзеяй гэтай вясны бясспрэчна сталася выстава TIBO 2000, якая адбылася з 4 па 7 красавіка ў выставачным павільёне па Янкі Купалы. Пасля канфлікту, які адбыўся ў мінулым годзе паміж арганізатарамі, кампаніяй "T&C", і асацыяцыяй беларускіх кампутаровых фірмаў былі зробленыя пэўныя захады, каб выправіць становішча і вярнуць давер айчынных гандляроў і вытворцаў у сьферы hi tech да буйнейшай беларускай выставы. Па-першае, былі значна зніжаныя кошты на выставачныя плошчы. Па-другое, была праведзена вельмі магутная рэклямная кампанія: біг борды па Менску, інфармацыя па радыё і ў папяровых СМІ, прэсавыя канфэрэнцыі, прамая паштовая рассылка, усё гэта спарадзіла пэўны ажыятаж. Так, чарга ў другі дзень выставы (а ў першы ўваход быў толькі па запрашальных квітках) расцягнулася ад уваходу амаль што да праезжай часткі (гэта каля 30 мэтраў) і трымалася з 10 раніцы да пяці ў вечары. На працягу ўсяго трэцяга дня ішоў дождж і мокры сьнег, але чарга была і тады. І толькі на чацвёрты скарочаны дзень, калі тэмпература на вуліцы ўпала амаль што да нуля, чаргі не было.

Усе вышэйпералічаныя захады дазволілі сабраць 70 удзельнікаў з агульнай выставачнай плошчай 3 400 кв.м. на двух паверхах.

З вядомых беларускіх вытворцаў праграмнага абсталяваньня былі толькі Golden Software, Галактыка і ЛюксСофт.

Нізкая столь не дазволіла Галактыке цалкам усталяваць свой арыгінальны блакітны стэнд. Прынамсі, адсутнічала калона, якая пэўна, была павінна сымбалізаваць канал астральнай сувязі праграмы Галактыка з нашай касмічнай Галактыкай (ці мо з нянашай? Хто іх ведае, мабыць яны касмічныя прыхадні :). Зрэшты зьявіліся новыя паўнакаляровыя буклеты на мелаванай паперы, якія замянілі ранейшую блакітна-фіялетавую брашуру, што была выдрукаваная ці то на ксераксе, ці то на дапатопным ратапрынце. Што ж і гэта добра. Будзем спадзявацца, што да наступнай выставы будзе зроблены новы відыяролік, а то гэны, што круцілі бесперапынна ў кіназалі, за чатыры гады ўжо неяк надакучыў. Ну і канешне ж мы чакаем новай праграмы :)

Стэнд кампаніі ЛюксСофт быў працягам стэнду Астрону і з-за гэтага губляўся за ўсімі гэтымі сканэрамі, прынтэрамі і касавымі апаратамі. Нажаль, мы не змаглі азнаёміцца з новай вэрсіяй Ветразі, хаця было б цікава даведацца як адчувае сабе ДОС праграма ў часы Лінуксаў і Вокнаў 2000.

Зараз да самага цікавага. Нашыя надзейныя крыніцы нас не падманулі. Стэнд кампаніі Golden Software сапраўды быў чорным. Нават пакрыцьцё падлогі было цямнейшае за суседнія пляцоўкі. Усе надпісы былі выкананыя жоўтым і белым колерам, што надавала дадатковую ўрачыстасць і... строгасць. Да і сам пэрсанал, увесь ва ўрачыстых строях -- гэта вам не хлопцы ў джынсоўках двугадовай даўніны. Як гаворыцца -- адчуйце розніцу.

На выставе быў прэзентаваны гандлёвы апаратна-праграмовы комплекс у складзе POS тэрміналу Siemens, сканэру штрых коду, прынтэру этыкетак і праграмы "Сакрэт Анжэлікі". Таксама быў прадстаўлены комлекс з магнітнымі карткамі і праграмай "Мэню Анжэлікі" для безнаяўных разлікаў у заводзкіх сталовых. Такі комплекс ужо больш за год эксплутатуецца на баранавіцкім станкабудаўнічым заводзе.

Вялікую цікавасць выклікалі апошнія рэлізы праграмаў: Анжэліка, Анжэліка Бугалтар, Сродкі Анжэлікі і Заробак Анжэлікі, адаптаваныя да зьмяненьняў у падатковым заканадаўстве.

Пад час выставы было раздадзена больш за дзве сотні кружэлак з дэма-вэрсіямі. Кожны бугалтар атрымаў у якасці падарунка ад кампаніі Golden Software цудоўную кветку. Карацей, атрымалася сапраўднае сьвята для ўсіх.

PS: І, як апошні штрых: на ўсіх дваццаці кампутарах у Інтэрнэт кавярні была заўважана Анжэліка, Анжэліка Бугалтар і Заробак Анжэлікі. З Інтэрнэту яны самі туды залезлі, ці як?


Новости:

- -

Поиск
Введите строку для поиска, и вам будут предоставлены все документы нашего сервера, содержащие эти слова. Документы упорядочены в порядке соответствия результатов поиска запросу.
Запрос:

     строгий поиск(с языком запросов)