|
|
Кампанія Golden Software падпісала партнэрскае пагадненьне з ГІВЦ Мінсельгаспраду на распаўсюджваньне праграмаў
"Анжэліка"
Кампанія Golden Software, вядомы айчынны распрацоўшчык праграмовых сродкаў для аўтаматызацыі ўліку,
планаваньня і аналізу на прадпрыемствах Беларусі, падпісала партнэрскае пагадненьне з ГІВЦ Мінсельгаспраду.
Згодна дадзенага пагадненьня ГІВЦ атрымаў права на пастаўку і ўсталяваньне ўсяго спэктру праграмаў фаміліі
"Анжэліка", ўключаючы спецыяльныя модулі для сельскай гаспадаркі. Акрамя пастаўкі праграмаў "Анжэліка" ГІВЦ
Мінсельгаспраду будзе аказваць сваім кліентам і пасляпродажныя паслугі (навуку, ўсталяваньне, настройку пад
спецыфіку пэўнага прадпрыемства).
падрабязней...
Кампанія Golden Software аб'яўляе аб выхадзе новых рэлізаў
праграмаў "Анжэліка -- друк плацёжных дакументаў" і "Сакрэт Анжэлікі"
Кампанія Golden Software, вядомы на Беларусі распрацоўшчык праграмнага абсталяваньня для бугалтарскага
і складскога ўліку, аб'явіла аб выхадзе новых рэлізаў праграмаў "Анжэліка -- друк плацёжных дакументаў" і гандлёвай
сістэмы "Сакрэт Анжэлікі" (вэрсія 2.92).
Выхад новых вэрсіяў быў абумоўлены зьменамі ў заканадаўстве Беларусі, таксама як і ўдасканаленьнем некаторых функцыяў праграмаў. У новай вэрсіі праграмы "Анжэліка -- друк плацёжных дакументаў" стала магчыма больш шчыльная інтэграцыя з бугалтарскім модулем "Анжэліка-Бугалтар!", зьявілася доўгачаканая шматлікімі бугалтарамі магчымасць прагляду дакументаў перад друкам і, канешне ж, быў зроблены "касметычны" рамонт некалькіх першасных дакументаў у сувязі са зменамі ў заканадаўстве Беларусі. Формы прыведзены ў адпаведнасць з прыказам Міністэрства фінансаў Беларусі ад 29 кастрычніка 1999г., №311 "Аб зацверджаньні бланкаў уніфікаваных формаў першаснай уліковай дакументацыі". падрабязней...
Аднойчы ў ліпені...
Аднойчы, ў самым пачатку ліпеня 95 году ў нас у офісе прагучаў тэлефонны званок:
-- Алё, гэта кампанія Залатыя праграмы? -- Так. А што вас цікавіць? -- Вашая праграма матам ругаецца! Дзівак нейкі, падумалі мы. Трэба заўважыць, што скаргі на тое, што праграма "размаўляе" не па-беларуску, ці "піша" не па-нашаму, досыць часта паступаюць ад карыстальнікаў. Ну набыў чалавек у Ждановічах дыск з "ліцэнзіённай" амерыканскай вэрсіяй Вокнаў, паставіў іх, і з гэтага няма ў яго кірылічных шрыфтоў. Вось, праграма і "брыдкасловіць". Карацей, не надалі мы гэтаму тэлефанаваньню ўвагі. Сядзім, працуем далей. Раптам, яшчэ адзін такі ж званок, а потым яшчэ... Пачалі мы разбірацца, і вось што аказалася. Праграмавалі мы ў той час на Borland Pascal. А ён, на жаль, ня меў кірылічнага шрыфту. Таму, ўсе надпісы давадзілася набіраць "усляпую", гледзячы толькі на клявішы. Калі ж набіралі назвы месяцаў праграміст памыліўся і замест "июля" набраў "ибля" (выбачайце!). Літары ж Ю і Б стаяць побач на клявіятуры, хай іх трасца возьме. Вось і пачала праграма друкаваць з першага ліпеня матныя словы ў дакументах. Кажуць, банкаўскія служачыя вельмі з гэтага абураліся. І што. Выправілі мы памылку і за дзень замянілі праграму ва ўсіх кліентох. Без усялякага Інтэрнэту. Бо было ў нас на той час ажно дзесяць карыстальнікаў... |
Партнеры|
Сотрудники|
О компании|
Продукты|
Установка|
Демо-версии|
Новости Вопрос-Ответ| Почта| Материалы| Home Copyright (c) Golden Software 1994-2001 год. All rights reserved. email для контактов support@gsbelarus.com |