contact Belorusian English Russian
Дата абнаўлення 15.11.01

О компанииПартнерыВакансииСотрудникиСтудия веб-дизайна .by designО компании
ПродуктыПродуктыАнжеликаАнжелика БухгалтерСекрет АнжеликиЗарплата АнжеликиСредства АнжеликиМеню АнжеликиАренда АнжеликиДоговор АнжеликиСовет АнжеликиДекларация АнжеликиАнжелика ДиректорХранитель АнжеликиДемо-версииУстановкаДемо-версииПрессаПочтаНовостиПрессаСсылкиВопросМатериалы


Rambler's Top100
Компьютерные Вести On-line Art mission
Белорусский рейтинг Top 100 09.OPEN.BY
дзед ТАЛАШ - першы беларускi партал & каталёг
-

Зрэшты у нас на сайце зьявіўся сьпіс папярэдніх выхадаў. Такім чынам, каго цікавіць найноўшая гісторыя беларускага сафта, калі ласка, сюды...

Кожны дзень праграмісты кампаніі працуюць над удасканаленьнем праграмаў сямейства "Анжэліка". Дадаюцца новыя функцыі, выпраўляюцца вядомыя памылкі і недахопы. Дзеля таго, каб карыстальнікам было зручней сачыць за зьменамі ў праграмовым абсталяваньні мы выносім на першую бачыну раздзел "Новае ў праграмах". Атрымаць больш падрабязную інфармацыю вы можаце клікнуўшы па адпаведнай спасылцы. Калі ў вас ёсць прапановы па ўдасканаленьню праграмаў, альбо вы знайшлі памылку, пішыце нам на адрас support@gsbelarus.com

Дата
Новае ў праграмах
Праграма
16.11.2001г.
15.11.2001г.
10.11.2001г.

"Анжэліка 4.07 – друкаваньне плацёжных дакументаў". Асноўныя магчымасьці. Апошнія зьмены.

Вэрсія 4.00 праграмы Анжэліка была падрыхтавана напрыканцы ліпеня бягучага году каб прывесці выхадныя формы ў адпаведнасць з пастановай Нацбанку.

Бягучы нумар вэрсіі праграмы Анжэліка 4.07. Паміж ліпенем і лістападам у праграме адбыліся наступныя зьмены:

1. Усе формы плацёжных дакументаў прыведзены ў адпаведнасць з новым заканадаўствам Беларусі.
2. Былі дададзеныя палі ў аб'яву на ўзнёсак гатоўкай.
3. Рэалізованыя плацёжныя даручэньні для банкаў (Прыорбанк, Джэм-банк, Белпрамбудбанк, Белбізнэсбанк, Белзнешэканамбанк)
4. Валютныя плацёжныя даручэньні для банкаў (Белпрамбудбанк, Белінвестбанк, Белзнешэканамбанк)
5. Форма плацёжнага даручэньня на палову бачыны.
6. Дададзеныя палі ў рэестр чэкаў.

Кампанія Golden Software забяспечвае тэхнічную падтрымку (кансультацыі па тэлефоне, пастаўка новых рэлізаў, усталяваньне, падтрымка, выезд спецыяліста для вырашэньня Вашых праблемаў) толькі для легальных карыстальнікаў. Калі ў Вас паўстала праблема пад час працы з нашымі праграмамі і Вы вырашылі скарыстацца лініяй падтрымкі, калі ласка, перш чым набраць нумар падрыхтуйце адказы на наступныя пытаньні:

а) Назва прадукта і нумар вэрсіі;
б) Рэгістрацыйны нумар (падтрымліваюцца толькі зарэгістраваныя карыстальнікі);

Праграма Анжэліка прызначана для вядзеньня і друкаваньня плацёжных дакументаў на персанальным кампутары. Зараз Анжэліка дазваляе друкаваць наступныя формы:
а) Плацёжнае патрабаваньне
б) Плацёжнае даручэньне
в) Накладная
г) Рахунак-фактура (на ўсю бачыну, альбо на палову)
д) Прыходны ордэр
е) Расходны ордэр
ж) Камандзіровачнае пасведчаньне
з) Даручанасць
і) Авансавая справаздача
к) Патрабаваньне-даручэньне
л) Таварна-транспартная накладная
м) Валютнае плацёжнае даручэньне ды інш.

Агулам: больш за 70 шт.

Анжэліка -- друкаваньне плацёжных дакументаў, забяспечвае зручнае прадстаўленьне дадзеных. Магутныя сродкі апрацоўкі і пошуку, гэтаксама як хуткі і якасны друк на любой друкарцы.Скачаць праграмму можна наўпрост з сайту кампаніі.

Почта

Падпіска на навіны кампаніі Golden Software
Калі Вы жадаеце атрымоўваць навіны кампаніі Golden Software па электроннай пошце, даведвацца пра аднаўленьні праграм і выпраўленныя памылкі, новыя прадукты і новыя магчымасці існуючых дастасаваньняў, абавязкова падпішыцеся на нашу рассылку.

Перыядычнасць рассылкі: адзін раз на два тыдні. Вы можаце ў любы момант адпадпісацца ад рассылкі навінаў.

Ваш e-mail:

  

Навіны:

- -

Пошук
Введите строку для поиска, и вам будут предоставлены все документы нашего сервера, содержащие эти слова. Документы упорядочены в порядке соответствия результатов поиска запросу.
Запрос:

     строгий поиск(с языком запросов)