|
|
Дата абнаўлення 08.02.2000
|
|
|
Golden Software на CeBit 2000
Кампанія Golden Software возьме ўдзел у выставе CeBit 2000, што
мае быць з 24 лютага па 1 сакавіка ў нямецкім горадзе Гановер.
Наш стэнд нумар C66 у павільёне 005.
Бывай Borland...
Славутая кампанія Борланд, што мае (ці мела?) сусветную вядомасць
дзякуючы такім сваім прадуктам, як Дэлфі, С++ Білдэр, Джава Білдэр
скончыла свой зямны шлях... Як гэта часта бывае ў жэстокім сьвеце бізнэсу
сваёй сьмерцьцю памярэць не атрымалася. Борланд была паглынута
іншым монстрам сафтвэрнага рынку -- кампаніяй Corel, што добра
вядома перш за ўсё сваімі графічнымі дастасаваньнямі. Больш падрабязную
інфармацыю можна адшукаць на сайтох:
Borland/Inprise
i
Corel
.
А ты заплаціў сацстрах?!
Лепей бы ўжо проста дабілі б, каб не пакутавалі... З 14-га студзеня бягучага году ўступіў у моц
новы закон аб сацыяльным страхаваньні. Згодна яму зараз страхавыя ўзносы будуць
спаганяцца са ўсіх сумаў, атрыманых чалавекам (раней было: толькі з сумы заробнай платы
па асноўнаму месту працы), а гэта ня больш ня менш, а 35 адсоткаў! Накрыліся ўсе дамовы
падраду, бо раней гэта быў адзіны легальны сродак пазбегнуць драконаўскіх
падаткаў. Зараз жа кампанія, якая скажам будзе выплочваць 150 даляраў чалавеку
ў месяц, яшчэ 66% (30 + 35 + 1) заплоціць дзяржаве. І куды ідуць тыя грошы?
Падаходны
Год праіснавала сістэма спагнаньня падаходнага падатку з савакупнага гадавога даходу.
Але ж вумныя голавы з кіраўніцтва пралічылі, што ад гэтага дзяржава мае пэўныя
страты, бо калі чалавек атрымлівае па 200 даляраў штомесяц (на думку ўрадаўцаў
шалёныя грошы!), то на максімальную стаўку ў 30% ён выйдзе толькі напрыканцы
году, што пры нашай інфляцыі азначае істотнае памяньшэньне суммы падаткаў у рэальных
грошах. Напрыканцы мінулага году хадзілі чуткі, што будзе прынят новы закон аб падаходным
падатку, які фактычна вяртаў бы сістэму разліку ад штомесячнага заробку, але ж яны
ня спраўдзіліся. Пакуль што ўсё застаецца як і раней. І гэта лічы што стала адзінай сьветлай падзеяй мінулага тыдня.
Компания Golden Software
сообщает номера версий программных продуктов, полностью готовых к работе в 2000 году и учитывающих новое законодательство:
Внимание!
Номер версии можно узнать при загрузке программы или в пункте меню Справка.
Пользователям старших версий необходимо обратиться в офис компании по телефонам
(017) 283-69-63, 283-69-62
или получить новые версии программ на сайте компании.
Жадаеце першымі даведвацца пра зьмяненьні ў праграмах?
Сёння, калі заканадаўства зьмяняецца ледзьве не штомінутна вельмі
важна атрымліваць самую апошнюю інфармацыю пра праграмныя прадукты
кампаніі Golden Software. Калі ласка,
падпішыцеся на нашыя навіны,
і Вы будзеце першымі атрымоўваць іх на сваю паштовую скрыню.
Усе праграмы фаміліі Анжэліка можна
скачаць з нашага сайту.
Адзінае пажаданьне: пакідайце свае зваротныя рэквізіты каб мы маглі трымаць Вас
інфармаванымі пра апошнія рэлізы і выпраўленьні памылак.
Дзед Талаш і... немцы
Арт місія
Беларускі інтэрнэт зараз знаходзіцца ў зародышавым стане.
Чым яшчэ можна патлумачыць тое, што кожны студэнт з пачатковымі ведамі
HTML ды доступам да сканеру лічыць сабе вэб-майстрам і бярэцца
выконваць замовы па стварэньню сайтаў і старонак. Але ж вынік працы такога
"вэб-дызайнэру" у параўнаньні з працай прафэсіяналаў тое ж , што
і, напрыклад, газэта "Савецкая Белоруссія" у параўнаньні з "Нью-Йорк Таймс".
Ці ёсць у Беларусі прафэсійныя вэб-дызайнэры? Каб адказаць сабе на гэтае пытаньне
раім завітаць на сайт менскай студыі Арт-Міссія па адрасе:
http://www.art-mission.com
Марш свабоды 2
15 сакавіка ў Менску пройдзе другі Марш Свабоды. Першы, як вядома, адбыўся
17 кастрычніка мінулага году і сабраў каля 50 тысячаў чалавек. Будзьма разам
і мы пераможам!
|
|
Новости: Падпіска на навіны Аддалёныя офісы і склады Адчынена прадстаўніцтва ў Гародні Наш прайс-лист Адчынілася студыя .by design Матэрыял пра Delphi5. Материал, посвященный проблеме автоматизации на торговых предприятиях от Александра Назаренко. Цудоўная схема праезду да нашага офісу. Предлагаем разместить ссылку на наш сайт. Зазірніце на беларускую старонку. |
|
Введите строку для поиска, и вам будут предоставлены все документы нашего сервера, содержащие эти слова. Документы упорядочены в порядке соответствия результатов поиска запросу.
|
|
|
Партнеры|
Сотрудники|
О компании|
Продукты|
Установка|
Демо-версии|
Новости Вопрос-Ответ| Почта| Материалы| Home Copyright © Golden Software 1998-2001 год. All rights reserved. email для контактов support@gsbelarus.com |