|
|
Дата абнаўлення 3.01.02
|
|
|
Як правільна пачаць улік з новага году
На сайце з'явіўся матэрыял Алега Пароцікава «Праграма Анжэліка - друк плацежных дакументаў. Рэкамендаваныя дзеянні ў новым годзе». Для бухгальтараў, якія працуюць з праграмай "Заробак Анжэлікі" будзе цікавым матэрыял «Пераход на новы ўліковы год у праграме «Заробак Анжэлікі».
Новае палажэньне аб налічэньні амартызацыі асноўных сродкаў і нематэрыяльных актываў
Адным з першых рэальных крокаў па лібералізацыі беларускай эканомікі сталася ўвядзеньне ў дзеяньне з першага студзеня гэтага году новага палажэньня аб парадку налічэньня амартызацыі асноўных сродкаў і нематэрыяльных актываў. Папярэдняе палажэньне дзейнічала з 1993 году і ўяўляла з сабе трохі падрэдактаванае палажэньне зацьверджанае яшчэ ўрадам савецкага саюзу ў 1973-м і дапоўненае ў 1990-м гадох.
З істотных зьменаў у новым палажэньні гэта магчымасць для прадпрыемства самастойна абіраць метад (альбо метады) налічэньня амартызацыі, новы класіфікатар асноўных сродкаў, які зараз складаецца ўсяго з 19 групаў і падгрупаў (раней іх было некалькі соцен), а таксама новыя дыяпазоны тэрмінаў карыснага выкарыстаньня для кожнай группы асноўных сродкаў. Апошні новатвор бадай самы важны, бо папярэднія каэфіцыенты састарэлі і неадпавядалі рэчаіснасці. Напрыклад, па старому палажэньню тэрмін карыснага выкарыстаньня кампутаровай тэхнікі ўстанаўліваўся ў 10 гадоў, але сучасны прагрэс у гэтай галіне мае такія тэмпы, што найноўшая тэхніка сеньня праз тры-чатыры гады — гэта ня болей чым груда жалеза. З-за неадпаведных каэфіцыентаў малым прадпрыемствам проста невыгодна было набываць тэхніку афіцыйна па безнаяўным разліку, бо рабіць гэта было магчыма толькі за кошт прыбытку, сплочваючы шмат падаткаў. Прасцей было абнаяўліваць грошы і разлічвацца гатоўкай. У новым класіфікатары для тэрміну выкарыстаньня вылічальных машын прадугледжана вілка ад 3 да 14 гадоў з адпаведнай нормай лінейнай амартызацыі ад 33.33 да 7.14 адсоткаў штогод. Новым палажэньнем прадугледжваюцца чатыры метады налічэньня амартызацыі: лінейны, метад сумы лікаў гадоў, метад зьмяньшаемай рэшты і вытворчы метад.
Лінейны метад
Метад, які выкарыстоўваўся раней. Адсотак штомесячных адлічэньняў разлічваецца па формуле: А = 100% / (Т * 12), Дзе Т — тэрмін карыснага выкарыстаньня устаноўлены прадпрыемствам самастойна для дадзенага аб’екта асноўных сродкаў з прадугледжанага заканадаўствам дыяпазону для адпаведнай класіфікацыйнай групы. Прыклад: Арганізацыя набыла кампутар коштам 2 000 000 руб. Быў устаноўлены тэрмін карыснага выкарыстаньня 4 гады. Такім чынам, штомесячныя амартызацыйныя адлічэньні складуць: 2 000 000 / (4 * 12) = 41 666 руб.
Метад сумы лікаў гадоў
Нелінейны метад. Адсотак амартызацыйных адлічэньняў мяняецца з кожным годам эксплюатацыі. Для дадзенага году ен разлічваецца як: Аі = Г / СЛГ, Дзе, Г — колькасць гадоў, якая застаецца да канца тэрміну карыснага выкарыстаньня аб’екта асноўных сродкаў. СЛГ — сума лікаў гадоў для дадзенага тэрміну карыснага выкарыстаньня. СЛГ разлічваецца па формуле: СЛГ = Т * (Т + 1) / 2, Дзе Т — устаноўлены прадпрыемствам тэрмін карыснага выкарыстаньня. Сума штомесячных адлічэньняў разлічваецца як 1/12-я ад сумы гадавой амартызацыі. Зьвернемся да нашага прыкладу с кампутарам. У дадзеным выпадку: СЛГ = 4 * (4 + 1) / 2 = 10 Такім чынам, у першы год будзе замартызавана 4 / 10 = 40% кошту, альбо 800 000 руб, за другі год — 3 / 10 = 30%, альбо 600 000 руб, за трэці — 2 / 10 = 20 % -- 400 000 руб, і, за апошні — чацверты год — 10%, альбо 100 000 рублеў.
Метад зьмяньшаемай рэшты
Таксама нелінейны метад. Сума амартызацыйных адлічэньняў разлічваецца ад недамартызаванага кошту аб’екту. Пры гэтым бярэцца ўстаноўлены адсотак адлічэньняў адпавядаючы тэрміну карыснага выкарыстаньня памножаны на каэфіцыент паскарэньня (да 2.5 разоў), які выбіраецца ўстановай адвольна. Прыклад з кампутарам. Арганізацыя ўстанавіла каэфіцыент паскарэньня роўны 2. Такім чынам адсотак штогадовых амартызацыйных адлічэньняў складзе: (100% / 4 гады) * 2 = 50% штогод. У першы год сума амартызацыі будзе: 2 000 000 * 50% = 1 000 000 руб. На другі год рэшткавы кошт кампутара складзе: 2 000 000 – 1 000 000 = 1 000 000 руб і, адпаведна, амартызацыя — 1 000 000 * 50% = 500 000 руб. У трэці год амартызацыя будзе складаць: 500 000 * 50% = 250 000 руб, і, зрэшты, ў чацьверты год — апошні год карыснага выкарыстаньня — трэба будзе замартызаваць рэшту кошту ў 250 000 руб.
Вытворчы метад
Пры вытворчым метадзе для кожнага аб’екта вызначаецца колькасць прадукцыі, якая можа быць вырабленая за тэрмін карыснага выкарыстаньня. Сума амартызацыі для дадзенага перыяду разлічваецца як здабытак балансавага кошту асноўнага сродку на адносіны колькасці прадукцыі, вырабленай за гэты перыяд, да планавай агульнай колькасці, якая можа быць вырабленая дадзеным аб’ектам асноўных сродкаў за ўвесь тэрмін карыснага выкарыстаньня.
Праграма Сродкі Анжэлікі
Для аўтаматызацыі налічэньня амартызацыі па асноўных сродках прадпрыемства кампанія Golden Software прапануе праграму “Сродкі Анжэлікі”. Праграма адпавядае новаму заканадаўству. Яе можна выкарыстоўваць як аўтаномна, так і ў зьвязцы з бухгальтарскай праграмай “Анжэліка Бухгальтар!”. Кошт праграмы 408 000 рублеў. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у офісе кампаніі па тэлефонах (017) 231-35-46 і 232-13-33.
Калі ў вас ёсць прапановы па
ўдасканаленьню праграмаў, альбо вы знайшлі памылку, пішыце нам на адрас
support@gsbelarus.com
Падпіска на навіны кампаніі Golden Software
Калі Вы жадаеце атрымоўваць навіны кампаніі Golden Software па электроннай пошце,
даведвацца пра аднаўленьні праграм і выпраўленныя памылкі, новыя прадукты і новыя магчымасці існуючых дастасаваньняў, абавязкова падпішыцеся на нашу рассылку.
Перыядычнасць рассылкі: адзін раз на два тыдні. Вы можаце ў любы момант адпадпісацца ад рассылкі навінаў.
|
|
Навіны: Падпіска на навіны Аддалёныя офісы і склады Адчынена прадстаўніцтва ў Гародні Наш прайс-лист Адчынілася студыя .by design Матэрыял пра Delphi5. Herbarium- інфармацыйная сістэма для ўліку і мапіраваньня батанічных калекцыяў Эўропы. Цудоўная схема праезду да нашага офісу. Предлагаем разместить ссылку на наш сайт. Зазірніце на беларускую старонку. |
|
Введите строку для поиска, и вам будут предоставлены все документы нашего сервера, содержащие эти слова. Документы упорядочены в порядке соответствия результатов поиска запросу.
|
|
|
Партнеры|
Сотрудники|
О компании|
Продукты|
Установка|
Демо-версии|
Новости Вопрос-Ответ| Почта| Материалы| Home Copyright © Golden Software 1998-2001 год. All rights reserved. email для контактов support@gsbelarus.com |