|
|
Дата абнаўлення 01.10.2000
|
|
|
Сайт кампаніі Golden Software перамог на інтэрнэт фэсце!
Як не скептычна мы ставімся да ўсялякіх конкурсаў на лепшы сайт, а ўсё ж
прыемна. Наш сайт перамог у намінацыі "Лепшая структура сайта" на беларускім
інтэрнэт фэсце. У ноч з 29 на 30 верасня, у менскім начным клюбе "Рэактар"
адбылося ўзнагароджаньне пераможцаў. Хутка мы размесцім фотаздымкі, а
зараз вы можаце даведацца падрабязней
тут...
Выстава PTS 2000
Па даўняй завядзёнцы, штогод на Беларусі адбываюцца дзьве буйныя кампутарныя выставы,
адна ўвосень і адна ўвесну. Раней найбуйнейшай восеньскай выставай лічыўся "Сучасны
Офіс і Банк", але сёлета ён аб'яднаўся з другой выставай "Перспектыўныя тэхналёгіі", якая будзе
толькі другі раз.
Такім чынам, мы маем сумесны праект, выставу PTS 2000, якая пройдзе з 10 па 14 кастрычніка
ў Нацыянальным выставачным цэнтры на Я.Купалы (былая ВДНГ).
Арганізатары абяцаюць нешта незвычайнае. Працаваць выстава будзе ажно да 22:00 (уваход адчынены з 10:00 да 19:00). Час увечары плянуецца прысьвяціць нефармальным стасункам паміж калектывамі кампаніяў-удзельніц, ды кампаній й іхных кліентаў. Ужо аб'яўлена, што адзін расейскі піўзавод выступае спонсарам і пастаўляе бясплатнае піва. Цікава, што выстава будзе працаваць 5 дзен. Раней, усе кампутарныя выставы звычайна мелі працягласць ня больш як у 4 дні. На гэтай выставе Golden Software прадставіць, як заўсёды, комплекс праграмаў "Анжэліка". Апошнім часам мы дадалі шмат новых функцыяў у існуючыя праграмы і стварылі новыя: "Кніга пакупак і продажу" і "СТА Анжэлікі". Так што прыходзьце, не пашкадуеце. Як заўсёды, духмяная кава і гарбата для Вас! А жанчын бугалтараў, завітаўшых на наш стэнд, чакае вельмі прыемны сюрпрыз! Застаецца толькі дадаць, што нумар нашага стэнду Д8. Нашыя стылісты вырашылі працягнуць эксперыменты з чорным колерам, што пачаліся на ТІБО 2000, так што, нават, калі Вы забудзецеся на нумар, наш стэнд вы не зблытаеце ні з чыім іншым. Прыходзьце!
Сэмінар 13 кастрычніка
Увага! 13 кастрычніка, у рамкох выставы PTS 2000 пройдзе сэмінар кампаніі Golden Software.
Падзея адбудзецца на другім паверсе, у канфэрэнц-зале, у 12 гадзінаў.
На сэмінары будуць разгледжаныя:
Пад час сэмінару кожны прысутны атрымае пакет інфармацыйных матэрыялаў. |
|
Новости: Падпіска на навіны Аддалёныя офісы і склады Адчынена прадстаўніцтва ў Гародні Наш прайс-лист Адчынілася студыя .by design Матэрыял пра Delphi5. Материал, посвященный проблеме автоматизации на торговых предприятиях от Александра Назаренко. Цудоўная схема праезду да нашага офісу. Предлагаем разместить ссылку на наш сайт. Зазірніце на беларускую старонку. |
|
Введите строку для поиска, и вам будут предоставлены все документы нашего сервера, содержащие эти слова. Документы упорядочены в порядке соответствия результатов поиска запросу.
|
|
|
Партнеры|
Сотрудники|
О компании|
Продукты|
Установка|
Демо-версии|
Новости Вопрос-Ответ| Почта| Материалы| Home Copyright © Golden Software 1998-2001 год. All rights reserved. email для контактов support@gsbelarus.com |