contact Belorusian English Russian

О компанииПартнерыВакансииСотрудникиСтудия .by designО компании
ПродуктыПродуктыАнжеликаАнжелика БухгалтерСекрет АнжеликиЗарплата АнжеликиСредства АнжеликиМеню АнжеликиАренда АнжеликиДоговор АнжеликиСовет АнжеликиДекларация АнжеликиАнжелика ДиректорХранитель АнжеликиДемо-версииУстановкаДемо-версииПрессаПочтаНовостиПрессаСсылкиВопросМатериалы



Як Белтэлекам увесь сьвет ад беларускага спаму выратаваў

У цудоўнай краіне мы жывем. Кожны тут марыць калі-некалі стацца гэткім мэсіяй, збаўцам усяго сьвету ад чарговай напасьці. Вось і Белтэлекам, адзіны манапольны беларускі правайдэр, туды ж, вырашыў выратаваць увесь цывілізаваны электронны сьвет ад беларускага спаму. Мэта добрая, нічога ня скажаш, вось толькі сродкі абраны ня самыя лепшыя, з 9 студзеня ўзялі ды адключылі SMTP порт для ўсіх абанэнтаў беспарольнага доступу. Нікога не запыталі, нікога не папярэдзілі. Тут людзі ўжо які дзень вар'яцеюць, мабыць па сто разоў Аўтлук ужо пасьпелі настроіць-перанастроіць, а яны там сабе сядзяць моўчкі й у вус ня дзьмуць.

І што сабе? Ніхто не скардзіцца, не абураецца, не выступае з пратэстамі. Дзіўны народ беларусы. Як той казаў: Абы вяроўка ня моцна шыю сціскала.

А яшчэ злыя языкі кажуць, што ня ў спаме справа. Маўляў перад выбарамі, у рэчышчы апошніх заканапраектаў пра інфармацыйную бяспеку, трэ' ўзяць пад пільны дзяржаўны кантроль электронныя паведамленьні грамадзянаў. Тым больш, што электарат, ён інтэрнэт наўрацці карыстае, а вось апазіцыя ненавісная, адмарозкі ўсялякія, тых медам не кармі -- дай толькі ў інэце палазіць, пасквіль які напісаць ды адаслаць за акіян.

Але ня будзем аб сумным. Заўважце, што каб даслаць Ваш варыянт назову для бугалтарскіх і кіраўнічых праграмаў кампаніі Golden Software SMTP доступу ня трэба. Проста запоўніце адпаведныя палі ніжэй на гэтай балонцы і націсніце на кнопку.

Конкурс працягваецца! Вашыя прызы чакаюць на Вас!

Увага! Конкурс: "Новае імя для Анжэлікі"!

Сёньня ў Вас ёсць цудоўная магчымасць выйграць адзін з двух цудоўных кампакт-дыскаў: "Сьвяты вечар", альбо "Я нарадзіўся тут".

Для гэтага трэба адказаць на адно вельмі простае пытаньне: Якая назва, на Ваш погляд, найбольш пасуе да бугалтарскай праграмы? Гандлёвай праграмы? Кіраўнічай праграмы?

Калі маеце некалькі варыянтаў -- дасылайце ўсе. Пакіньце таксама ваш зваротны імэйл каб мы маглі звязацца з Вамі.

Аўтары двух найлепшых назваў атрымаюць прызы. Мы чакаем вашых варыянтаў да 10 лютага, пасля чаго аўтарытэтная камісія вызначыць пераможцаў. Сачыце за нашым сайтам!

На мой погляд найлепшая назва:

Мой зваротны адрас:

Крымінал, альбо як у нас сайт скралі

Да таго, што на кожную легальную копію нашых праграмаў прыпадаюць як менш пяць, як бы то мягчэй мовіць, нелегальных, мы ўжо прызвычаіліся. Што рабіць: трыста гадоў акупацыі не маглі не выклікаць зьменаў у ментальнасці. Да таго ж, цяжкае эканамічнае становішча, мама ў дзяцінстве не навучыла чужое не браці і г.д. Але каб скрасці сайт! Такога мы шчэ не бачылі. Як? Пераканайцеся самі:

http://goldensoft.nm.ru

Ну што падобна? Толькі штосьці не аднаўляўся даўно. Мо' пасадзілі ўжо?

PS: А нам тут кожны дзень: Саюз будзе, аб'яднаньне... Шчэ аб'яднацца не паспелі, а ўжо сайт спёрлі, а калі, ратуй божа, аб'яднаюцца? Без нагавіцаў застанешся...