contact Belorusian English Russian
Дата абнаўлення 17.03.01

О компанииПартнерыВакансииСотрудникиСтудия веб-дизайна .by designО компании
ПродуктыПродуктыАнжеликаАнжелика БухгалтерСекрет АнжеликиЗарплата АнжеликиСредства АнжеликиМеню АнжеликиАренда АнжеликиДоговор АнжеликиСовет АнжеликиДекларация АнжеликиАнжелика ДиректорХранитель АнжеликиДемо-версииУстановкаДемо-версииПрессаПочтаНовостиПрессаСсылкиВопросМатериалы


Rambler's Top100
Компьютерные Вести On-line Art mission Белорусский рейтинг Top 100 09.OPEN.BY
дзед ТАЛАШ - першы беларускi партал & каталёг
-

Віншуем усіх з надыходзячым сьвятам!
Днём абвяшчэньня Беларускае Народнае Рэспублікі!

Зрэшты у нас на сайце з'явіўся сьпіс папярэдніх выхадаў. Такім чынам, каго цікавіць найноўшая гісторыя беларускага сафта, калі ласка, сюды...

Электронны каталёг "Бізнэс-Беларусь 2001"

Чацверты год запар выходзіць электронная версія найбуйнейшага беларускага каталёгу "Бізнэс-Беларусь 2001". Шматлікія карыстальнікі ўжо прызвычаіліся да зручнага інтэрфэйсу і функцыяў праграмы, тым больш, што кожны год распрацоўшчыкі намагаюцца дадаць нешта новенькае. У мінулым годзе ў праграме з'явілася электронная мапа гораду Менску.

Функцыі праграмы дазвалялі паказаць на мапе месца знаходжаньня любой менскай установы, а таксама даведацца на адрас і назву любога аб'екту (будынка, вуліцы і г.д.)

Гэтым годам у каталёгу "Бізнэс-Беларусь 2001" з'явілася магчымасць задаць сьпіс кампаніяў (зараз толькі з г.Менску), а потым вылічыць найкаратчэйшы шлях іх аб'езду па гарадскіх вуліцах і паказаць гэты шлях на мапе.

У праграме выкарыстаныя арыгінальныя камбінаторныя алгарытмы аптымізацыі транспартовых маршрутаў з улікам загружанасці гарадскіх вуліцаў, рэжыму працы светлафораў, існуючых хуткасных абмежаваньняў і г.д.

Дадзеная функцыянальнасць будзе даспадобы і прынясе значую эканамічную выгоду ўсім хто мае ўласнае аўто і мусіць часта наведваць розные ўстановы па Менску.

З іншых новараспрацовак трэба адзначыць магчымасць адсылаць электронную пошту беспасярэдне з "Бізнэс-Беларусі", а таксама магчымасць выправіць любую інфармацыю ў базе данных, а таксама завесці свае інфармацыйныя катэгорыі. Акрамя гэтага, да кожнай кампаніі можна прыкрапіць любую колькасць файлаў.

Кампанія Тэлемедыя, што выпускае базу дадзеных "Бізнэс-Беларусь" у папяровым і электронным выглядзе, летась была пераіменована і зараз называецца Эніра. Адпаведна яе прадстаўніцтва на Беларусі -- СП ТАА "Эніра-Белфакта". Набыць кружэлку "Бізнэс-Беларусь 2001" можна ў офісе кампаніі. Усе каардынаты вы знойдзеце тут.

Сетка падаходнага падатку

Як і абяцалі мінулым разам падаем сетку новага падаходнага падатку, што ўступіў у дзеяньне з 1-га сакавіка ў сувязі са зьмяненнем памераў мінімальнага заробку, што зараз складае 5.700 рублёў (па рыначным курсе 4.4 USD)

Памеры аблагаемага сукупнага гадавога даходу Адсоткі (сумы падатку)
Да 1.284.000 рублёў 9 адсоткаў
Ад 1.284.001 рублёў да 3.210.000 рублёў 115.560 рублёў + 15 адсоткаў з сумы, перавышаючай 1.284.000 рублёў
Ад 3.210.001 рублёў да 4.494.000 рублёў 404.460 рублёў + 20 адсоткаў з сумы, перавышаючай 3.210.000 рублёў
Ад 4.494.001 рублёў да 5.778.000 рублёў 661.260 рублёў + 25 адсоткаў з сумы, перавышаючай 4.494.000 рублёў
Ад 5.778.001 рублёў і вышэй 982.260 рублёў + 30 адсоткаў з сумы, перавышаючай 5.778.000 рублеў

Падрабязныя інструкцыі, як настроіць праграмы "Анжэліка Бухгалтар" і "Заробак Анжэлікі" на новую сетку падаходнага падатку вы знойдзеце ў файле Пытаньні і адказы, што можна скачаць тутака.

Новости:

- -

Поиск
Введите строку для поиска, и вам будут предоставлены все документы нашего сервера, содержащие эти слова. Документы упорядочены в порядке соответствия результатов поиска запросу.
Запрос:

     строгий поиск(с языком запросов)