contact Belorusian English Russian

О компанииПартнерыВакансииСотрудникиСтудия .by designО компании
ПродуктыПродуктыАнжеликаАнжелика БухгалтерСекрет АнжеликиЗарплата АнжеликиСредства АнжеликиМеню АнжеликиАренда АнжеликиДоговор АнжеликиСовет АнжеликиДекларация АнжеликиАнжелика ДиректорХранитель АнжеликиДемо-версииУстановкаДемо-версииПрессаПочтаНовостиПрессаСсылкиВопросМатериалы












Хутка ўжо распачнецца буйнейшая на Беларусі выстава інфармацыйных, тэлекамунікацыйных ды іншых тэхналёгій TIBO 2000. Кампанія Golden Software -- сталы ўдзельнік гэнага мерапрыемства. Не стане выключэньнем і сёлятнее. Выстава пройдзе з 4 па 7 красавіка ў Нацыянальным Выставачным Цэнтры (былое ВДНГ), што на Янкі Купалы.

Хутка мы паведамім пра расклад прэзентацый, але ўжо зараз вядома, што кава, гарбата, печыва й чакаляд гарантаваны ўсім хто завітае да нас на стэнд і азнаёміцца з нашымі праграмамі. Так што прыходзьце -- не пашкадуеце!

Анжэліка па-ангельску
Запрацавалі ангельскія старонкі нашага сайту. Каб трапіць на іх проста націснеце на брытанскі сцяжок у правым верхнім куце гэтай старонкі. Ці проста скарыстайце спасылку http://gsbelarus.com/english

А ты атрымаў ліцэнзію?...
На мінулым тыдні спадар (дакладней таварышч) Лукашэнка зноў-ткі нанёс магутны ўдар па прадпрымальніках ды бізнэсоўцах. На гэты раз уводзіцца ліцэнзаваньне гандлёва-пасрэднічаскай дзейнасці. Маўляў фірмы-перакупшчыкі робяць свой накрут на цану вытворцы і з-за гэтага кошты растуць і народ бяднее. Чым гэта адальецца для прадпрымальнікаў? Для буйных кампаній -- дадатковымі выдаткамі і галаўным болем як атрымаць ліцэнзію, для дробных -- закрыцьцём ды банкрутствам. Хто ад гэтага выйграе, дык гэта чыноўнікі. І хабару набяруць і зьяўляецца дадатковая мажлівасць знішчыць канкурэнта ці няўгоднага, з палітычнага боку гледжаньня, бізнэсоўца. Для Беларусі ж гэта толькі пашырэньне галечы, якая і без таго ўжо перайшла ўсе дапушчальныя межы.

Набудзь ARJ і... сьпі спакойна
Пераход на злічэньне падаходнага падатку ад суммы сукупнага гадавога даходу і гадавыя дэклярацыі аб даходах фізічных асоб на некалькі парадкаў падвысіў паток дакумэнтаў, што праходзяць праз падатковую інспекцыю. Натуральна, што ўруччу такую колькасць папер апрацаваць немагчыма. Лагічным у гэтым плане крокам выглядае намер прымаць справаздачы ад падаткаплацельшчыкаў у электронным фармаце. Так, пачынаючы з наступнага месяца, установы з колькасцю супрацоўнікаў больш за 250 павінны прадастаўляць сведкі аб выплачаных даходах і спагнаных падатках у выглядзе файлаў.

Адзінае, што здзіўляе, гэта патрабаваньне афіцыйнай інструкцыі выкарыстоўваць упакованы фармат "ARJ". Наколькі вядома, гэты фармат не зьяўляецца адкрытым і для яго выкарыстоўваньня трэба набыць ліцэнзію. Кожны зацікаўлены можа зайці на сайт http://www.arjsoftware.com і даведацца, што каштуе ліцэнзія $45 за адно працоўнае месца. Ці гэта ўладальнік ARJ стварыў сумеснае прадпрыемства з мясцовай падатковай?

Праграмы

Па запытах працоўных...
Карыстальнікі ўжо даўно пыталіся каб у Анжэліке была магчымасць прагляду дакумэнтаў перад друкам. Як вядома з той прымаўкі: "Абяцанага тры гады чакаюць..." І вось нарэшце цуд здейсніўся. Не на каляды, а крыху пазней, тым не менш: кампанія Golden Software афіцыйна заявіла аб выхадзе вэрсіі праграмы Анжэліка 3.0. Разам з шэрагам дробных удасканаляньняў у праграме зьявілася функцыя прагляду дакумента перад друкам.

Піратам просьба не турбавацца. Вэрсія пакуль не будзе выкладзена на сайт і даступна толькі легальным карыстальнікам. Хто яшчэ не стаў такім просьба звяртацца па тэл. (017) 283-69-63, 283-69-62.

Жадаеце першымі даведвацца пра зьмяненьні ў праграмах?

Сёння, калі заканадаўства зьмяняецца ледзьве не штомінутна вельмі важна атрымліваць самую апошнюю інфармацыю пра праграмныя прадукты кампаніі Golden Software. Калі ласка, падпішыцеся на нашыя навіны, і Вы будзеце першымі атрымоўваць іх на сваю паштовую скрыню.

Файлы
Усе праграмы фаміліі Анжэліка можна скачаць з нашага сайту. Адзінае пажаданьне: пакідайце свае зваротныя рэквізіты каб мы маглі трымаць Вас інфармаванымі пра апошнія рэлізы і выпраўленьні памылак.

Спасылкі

Новы каталёг беларускіх рэсурсаў
Гэтымі днямі ў беларускім інтэрнэце зьявіўся яшчэ адзін каталёг рэсурсаў. Ён месціцца па адрасе http://www.belmax.de

Цікава, што гэта цалкам англамоўны сайт, прысвечан ён беларускім рэсурсам, а знаходзіцца, як вынікае з адраса, у Нямеччыне. Вось як бывае! Што да дызайну, то ён стандартны для вэб-сайтаў гэткага кшталту. На сёньняшні дзень ужо зарэгістравана каля 200 рэсурсаў. Спадзяемся, што гэтая лічба будзе павялічвацца разам з усім беларускім інтэрнэтам.


Марш свабоды 2
15 сакавіка ў Менску прайшоў Марш Свабоды - 2. Першы быў 17 кастрычніка мінулага году. Сабралося каля 50 тысячаў чалавек. Меньш маштабныя мерапрыемствы прайшлі таксама па ўсёй Беларусі. Пікеты былі наладжаныя ў Варшаве, Кіеве, Стакгольме і Брусэлі. Дэманстранты прайшліся калёнай праз Менск. Потым быў кароткі мітынг і канцэрт славутага гурта НРМ . Наступнае мерапрыемства -- Дзень Волі адбудзецца 25 сакавіка.

А Лукашэнка казаў, што будзе тысяча адмарозкаў....