contact Belorusian English Russian

О компанииПартнерыВакансииСотрудникиСтудия .by designО компании
ПродуктыПродуктыАнжеликаАнжелика БухгалтерСекрет АнжеликиЗарплата АнжеликиСредства АнжеликиМеню АнжеликиАренда АнжеликиДоговор АнжеликиСовет АнжеликиДекларация АнжеликиАнжелика ДиректорХранитель АнжеликиДемо-версииУстановкаДемо-версииПрессаПочтаНовостиПрессаСсылкиВопросМатериалы



Анжэліка і піраты
Піраты
Апошнія зьмяненьні падатковага заканадаўства вельмі балюча ўдарылі па нелегальных карыстальніках, альбо наўпрост -- піратах.

Днямі да нас у офіс завітаў чарговы "афіцыйны пакупнік", які набыў дыскету з праграмай ва ўнівермаге "Беларусь" за сумму эквівалентную $2 і пачаў патрабаваць бясплатнага аднаўленьня праграмы.

Яшчэ раз АФІЦЫЙНА ЗАЯЎЛЯЕМ: кампанія Golden Software не нясе ніякай адказнасці за праграмныя прадукты набытыя на рынках: Ждановічы, Дынама, Чэрвеньскі, у шапіках, крамах і нават у буйных гандлёвых цэнтрах. Праграмы якія прадаюцца там -- скрадзены! У канчатковым выніку гэта заўсёды танней набыць праграму ў нас, альбо нашага афіцыйнага дылера, і атрымаць гарантыйную падтрымку, чым набываць скрадзеныя праграмы.

Праграмы

Дэнамінацыя ў праграме Сакрэт Анжэлікі
Каб дэнамініраваць дадзеныя ў праграме "Сакрэт Анжэлікі" трэба скачаць аднаўленьне праграмы і выкарыстаць асобную праграму denomin.exe. Больш падрабязныя інструкцыі Вы знойдзеце на гэтай старонцы...

Дэнамінацыя ў праграме Анжэліка-Бугальтар!

Для адлюстраваньня дэнамінацыі ў праграме "Анжэліка Бугальтар!" усе карыстальнікі павінны ўстанавіць вэрсію 2.18. Праграму можна атрымаць з нашага сайту. Яшчэ раз зьвяртаемся да ўсіх: Калі ласка, пакідайце свае зваротныя рэквізіты.

Апошні рэліз Анжэлікі в. 2.64

Новая вэрсія праграмы ўтрымлівае: новую форму плацёжнага даручэньня, дададзены палі: стаўка ПДД (падатак на даданую вартасць), сумма ПДД; форма рахунка-фактуры (счёт-фактура) з палямі: адсотак ПДД, сумма ПДД; накладныя ТН-2 і ТТН-1 у новым фармаце з ПДД (НДС па-расейскі). Новую вэрсію можна скачаць з нашага сайту. Калі ласка, пакідайце свае каардынаты, бо тады мы зможам інфармаваць Вас аб новых рэлізах і выпраўленьнях памылак.

Компания Golden Software

сообщает номера версий программных продуктов, полностью готовых к работе в 2000 году и учитывающих новое законодательство:
  • программа «Анжелика» — версия 2.64
  • программа «Анжелика-Бухгалтер!» — 2.18
  • программа «Секрет Анжелики» — 2.66
  • программа «Зарплата Анжелики» — 1.72
  • программа «Средства Анжелики» — 1.56

Внимание!
Номер версии можно узнать при загрузке программы или в пункте меню Справка. Пользователям старших версий необходимо обратиться в офис компании по телефонам (017) 283-69-63, 283-69-62 или получить новые версии программ на сайте компании.

Жадаеце першымі даведвацца пра зьмяненьні ў праграмах?

Сёння, калі заканадаўства зьмяняецца ледзьве не штомінутна вельмі важна атрымліваць самую апошнюю інфармацыю пра праграмныя прадукты кампаніі Golden Software. Калі ласка, падпішыцеся на нашыя навіны, і Вы будзеце першымі атрымоўваць іх на сваю паштовую скрыню.

Навіны
І ў мірным жыцьці ёсць месца подзьвігу...
Гэта магло здарыцца толькі ў адной краіне ў сьвеце. Гэта праўда. І ўсе мы зьяўляемся грамадзянамі менавіта гэтай краіны. Гэта таксама праўда...

Падатковае заканадаўства было зьменена радыкальным чынам як раз пад Каляды. Новыя формы пэрвічных дакументаў былі надрукаваныя толькі ў Рэспубліцы 29-га снежня. Мэтадычныя рэкамендацыі ў Галоўным Бугальтары зьявяцца толькі ў аўторак 12-га студзеня. Новая форма плацёжнага даручэньня ўвогуле яшчэ не бачыла сьвету, хаця некаторыя банкі вынайшлі свае адмысловыя формы і прымаюць ад кліентаў толькі такія бланкі. Бугальтары ўсёй краіны нібыта тыя героі засавецкага Ералашу вымушаныя вывучаць новае заканадаўства так бы мовіць "па бразільскай сістэме".

Ёсць пэўныя пытаньні, на якія ўвогуле ніхто ня ведае адказу: Як весьці ўлік прыватным прадпрымальнікам? Ці будуць сплочваць ПДД фірмы са спрошчанай формай вядзеньня бухуліку?

На пытаньні кшталту: "Як нам зараз працаваць?", падатковая інспекцыя дае просты да неверагоднасці адказ: "А вы зараз не працуйце...(!!!)"

І вось за ўсёй гэтай мітуснёй знаходзімся мы -- стваральнікі бугальтарскага комплексу Анжэліка. Менавіта з намі карыстальнікі звязваюць свае спадзяваньні на вырашэньне шматлікіх пытаньняў, ад нас чакаюць новых прадуктаў, дзе будуць адноўленыя формы і скарэктаваныя формулы, да нас тэлефануюць каб атрымаць кансультацыі.

І мы знаходзімся тут. На перадавым краі гэтай бітвы. У самай гарачыні. Мы адаптуем праграмы і даем кансультацыі, выязджаем да кліентаў і кантактуем з падатковай інспэкцыяй. Мы працуем па 16 гадзінаў у суткі і часцяком сьпім на працоўным месцы. Мы не куды не зыйшлі. Мы знаходзімся тут, каб усе нашыя карыстальнікі змаглі адчуць, што кампанія Golden Software насамрэч стварае праграмнае забеспячэньне, якое дапамагае людзям вырашаць іх праблемы. І што за гэтымі праграмамі заўсёды існуе апора, на якую можна разлічваць. Мы тут. Мы разам з вамі.


Файлы

Усе праграмы фаміліі Анжэліка можна скачаць з нашага сайту. Адзінае пажаданьне: пакідайце свае зваротныя рэквізіты каб мы маглі трымаць Вас інфармаванымі пра апошнія рэлізы і выпраўленьні памылак.

Спасылкі

Хартыя'97 па-беларуску
Пачынаючы з 11 студзеня папулярны інфармацыйны рэсурс WWW.CHARTER97.ORG пачне выходзіць акрамя расейскай яшчэ і на беларускай і ангельскай мовах.

Радыё Свабода

Апошнім часам шмат карыстальнікаў сутыкнуліся з праблемай доступу да беларускай службы "Радыё Свабода" праз адрас WWW.SVABODA.ORG. Магчыма існуюць нейкія часовыя цяжкасці са службай даменных імён. Сам сайт працуе ў звычайным рэжыме. Яго адрас дакладны: http://www.rferl.org/bd/be/belarus

Ніва з Беластоку

Штотыднёвік беларусоў у Польшчы "Ніва", што выходзіць у Беластоку адчыніў уласную старонку ў Інтэрнэце. Яе адрас: http://www.kurier-poranny.com/niwa