|
|
Кампанія Golden Software добра вядома як вытворца і прадавец тыражнага
праграмнага забеспячэньня. У прыватнасці, шырокую вядомасць набыў комплекс
праграм "Анжэліка", прызначаны для аўтаматызацыі бухуліку і эканамічнай дзейнасці
прадпрыемства. Але гэта толькі адзіны бок дзейнасці кампаніі. Так, Golden Software
займаецца стварэньнем праграмнага забеспячэньня па замове іншых кампаній.
Адным з найбольш паспяховых праектаў у гэтай галіне стала стварэньне сумесна
з СП "Белфакта" каталёгу прадпрыемстваў рэспублікі на кампакт-дыске, што мае назву "Бізнэс Беларусь".
Кожны запіс з базы дадзеных утрымлівае наступную інфармацыю:
Праграма дазваляе шукаць кампаніі па любым параметры, альбо адмысловай іх камбінацыі. Акрамя гэтага "Бізнэс Беларусь 2000" дазваляе друкаваць сьпісы арганізацый і наклейкі на капэрты, што дазваляе правадзіць паштовыя рэклямныя рассылкі. Усе вышэй азначаныя магчымасці прысутнічалі і ў папярэдніх выпусках, што былі ў 98 і 99 гадах. Каталёг 2000-га году мае некалькі новых функцыяў, што робяць яго амаль што па-за канкурэнцыяй на мясцовым рынку. Па-першае, ён дазваляе карыстальніку абраць мову інтэрфэйсу: беларускую, расейскую альбо ангельскую. Нажаль, гэта не датычыць дадзеных, якія пастаўляюцца толькі на расейскай мове. Па-другое, зараз каталёг утрымлівае мапу гораду Менску. Цяпер можна адразу пабачыць знаходжаньне офісу кампаніі на мапе, спланаваць найбольш зручны маршрут руху. Па-трэцяе, каталёг інтэграваны з Internet-ам і дазваляе адразу пераходзіць па спасылцы на сайт кампаніі, альбо адаслаць электроннае пісьмо.
Калі Вы жадаеце сустрэцца, альбо атрымаць інфармацыю ад стваральнікаў праграмы, то звяртайцеся на Golden Software.
Спадзяемся, што гэта толькі пачатак і надалей мы будзем бачыць усё болей і болей
беларускамоўных праграмаў.
|
Партнеры|
Сотрудники|
О компании|
Продукты|
Установка|
Демо-версии|
Новости Вопрос-Ответ| Почта| Материалы| Home Copyright (c) Golden Software 1994-2001 год. All rights reserved. email для контактов support@gsbelarus.com |