Данная страница является статическим представлением статьи, расположенной на сайте http://gsbelarus.com
Динамический адрес страницы: ../modules.php?name=News&file=article&sid=688
Категория страницы: Экономика и Бизнес;  Тема: Предприниматель
Перейти к оглавлению.

З’явілася першае беларускамоўнае прадпрымальніцкае пасведчанне

Баранавіцкі прадпрымальнік Віктар Мязяк атрымаў прадпрымальніцкае пасведчанне па-беларуску.

Гэта першы выпадак, калі падобны дакумент выдаецца на роднай мове. Як адзначыў сам прадпрымальнік, гэта адняло нямала часу і высілкаў.

У баранавіцкім Гарвыканкаме беларускамоўных бланкаў не знайшлося. У Мінюсце высветлілася, што такія бланкі строгай справаздачнасці і друкуюцца ў дзяржзнаку, і па-беларуску такіх папер пакуль не існуе.

Тады прадпрымальніку прапанавалі альтэрнатыўны варыянт. На рускамоўным бланку “Свидетельство” надрукавалі тэкст па-беларуску. Такім чынам з’явілася першае беларускамоўнае прадпрымальніцкае пасведчанне.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы

Данная страница является статическим представлением статьи, расположенной на сайте http://gsbelarus.com
Динамический адрес страницы: ../modules.php?name=News&file=article&sid=688
Категория страницы: Экономика и Бизнес;  Тема: Предприниматель
Перейти к оглавлению.

Top 100 09.OPEN.BY Rambler's Top100