Данная страница является статическим представлением статьи, расположенной на сайте http://gsbelarus.com
Динамический адрес страницы: ../modules.php?name=News&file=article&sid=380
Категория страницы: IT;  Тема: PHP-Nuke
Перейти к оглавлению.

Як абысьці блякаваньне ў Інтэрнэце

Інфармацыя з сайта Радыё Свабода.

Як паказвае досьвед мінулых палітычных кампаніяў, беларускія ўлады баяцца пашырэньня інфармацыі праз Інтэрнэт і спрабуюць заблякаваць незалежныя каналы інфармацыі. Падчас мінулых прэзыдэнцкіх выбараў 9 верасьня 2001 году, а таксама падчас рэфэрэндуму 17 кастрычніка 2004 году лукашэнкаўская ўлада загадала заблякаваць доступ да некаторых вэб-сайтаў са свайго "чорнага" сьпісу. Сярод дзясятка "забароненых" сайтаў апынуўся і сайт беларускай службы Радыё Свабода. Мы хацелі б даць нашым наведнікам некалькі парадаў, як абысьці блякаваньне.

Што рабіць, калі наш сайт не адчыняецца?

1. Альтэрнатыўныя адрасы

Крок першы – вы можаце паспрабаваць зайсьці на наш сайт праз альтэрнатыўныя адрасы:

2. Проксі

Крок другі. Калі альтэрнатыўныя адрасы таксама не адчыняюцца, вы можаце дабрацца да нашага сайту з дапамогай ананімнага проксі.

У якасьці ананімнага проксі можа выступаць нават сайт google.com (сэрвіс Google translations). Калі svaboda.org заблякаваны, вы можаце паспрабаваць адкрыць наш сайт праз такі адрас:

www.google.com/translate?langpair=en|en&u=www.svaboda.org

Калі гэты адрас не спрацуе, можна скарыстацца паслугамі спэцыялізаваных сайтаў проксі:

Сьпісы ананімных проксі можна шукаць у Інтэрнэце (напрыклад, на www.google.com) па запытах anonymous proxy, free proxy, public proxy.

Пасьля таго, як вы знойдзеце IP-адрас проксі-сэрвэру і нумар порту (звычайна 80, 8080 альбо 3124), вы павінны паспрабаваць, ці ён сапраўды працуе. Для гэтага трэба ўвесьці гэты IP-адрас і порт у свой браўзэр. Форма для запісу проксі-сэрвэру знаходзіцца тут:

Internet Explorer:

* Мэню Tools (Інструмэнты) – Internet Options (Устаноўкі Інтэрнэту) – Connections (Злучэньні) – LAN Settings (Устаноўкі сеткі) – Use a proxy server (Уключыць птушку "выкарыстоўваць проксі" і ўпісаць адрас з портам)

Mozilla Firefox:

* Мэню Tools (Інструмэнты) – Options (Опцыі) – General (Агульныя) – Connection Settings (Устаноўкі злучэньня) – Manual Proxy Configuration (Ручны выбар проксі-сэрвэру) – упісаць адрас і порт.

Opera:

* Мэню File (Файл) – Preferences (Устаноўкі) – Network (Сець) – Proxy Servers (Проксі-сэрвэры)

Пасьля гэтага набярэце ў радку браўзэра http://www.svaboda.org/. Калі старонка ня будзе паказана, паспрабуйце знайсьці іншы проксі-сэрвэр і паўтарэце вышэйапісаныя крокі.

3. RSS-канал

Спрактыкаваным інтэрнэт-карыстальнікам, якія маюць свае ўласныя сайты, варта зьвярнуць увагу на нашы RSS-каналы.

Нашыя RSS-файлы знаходзяцца тут:

Гэты фармат публікацыі навінаў спрыяе пашырэньню інфармацыі. Калі нейкі трэці сайт забірае навіны Радыё Свабода праз так званы RSS-канал для сваёй стужкі навінаў, то вы можаце чытаць загалоўкі нашых навінаў альбо ўвесь тэкст навінаў на такіх сайтах, нават калі ў вас будзе заблякаваны доступ уласна да сайту svaboda.org.

Напрыклад, нехта стварыў стужку навінаў Радыё Свабода на сайце livejournal.com і myliberty.belinter.net:

4. Паштовая рассылка

З тэхнічнага боку доступ да канкрэтнага сайту закрыць ня так складана, але рассылку электроннай пошты заблякаваць значна цяжэй. З гэтай прычыны мы запрашаем вас падпісацца на нашу паштовую рассылку навінаў.

Для таго, каб падпісацца на нашу рассылку, дастаткова паслаць пусты ліст на адрас – br-sub@list.rferl.org. А потым адказаць на пацьверджаньне, якое прыйдзе вам у паштовую скрыню. Тады вы станеце падпісчыкам.

Звычайна мы рассылаем загалоўкі навінаў адзін раз на дзень, але ў часе выбараў мы будзем рассылаць поўныя тэксты навінаў некалькі разоў на дзень для таго, каб вы маглі атрымліваць інфармацыю праз электронную пошту нават у тым выпадку, калі беларускія ўлады заблякуюць наш сайт.

Калі ласка, запішэце, выдрукуйце гэтую інфармацыю, раскажэце пра гэта сваім сябрам і знаёмым. Таксама дасылайце нам свае парады і пажаданьні на адрас Belarus@rferl.org.

Данная страница является статическим представлением статьи, расположенной на сайте http://gsbelarus.com
Динамический адрес страницы: ../modules.php?name=News&file=article&sid=380
Категория страницы: IT;  Тема: PHP-Nuke
Перейти к оглавлению.

Top 100 09.OPEN.BY Rambler's Top100